Станіслаў Аляксандр Цеханавецкі

Станіслаў Аляксандр Канстанцін Эмануэль Іосіфавіч (Паўлавіч) Цеханавецкі (польск.: Stanisław Aleksander Konstanty Emanuel Ciechanowiecki; 18 снежня 1853, в. Бачэйкава — 5 студзеня 1918) — дыпламат.

Станіслаў Аляксандр Цеханавецкі
Нараджэнне18 снежня 1853(1853-12-18) ці 30 снежня 1853 (11 студзеня 1854)
Смерць6 студзеня 1918(1918-01-06) (64 гады) ці невядома
Месца пахавання
РодЦеханавецкія
БацькаПавел Юзаф Цеханавецкі[d]
МаціАляксандра з Рызнічаў[d]
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 2 ступені Order of the Cross of Takovo Вялікі крыж ордэна Ізабелы Каталічкі Silver cross of the Order of the Redeemer ордэн Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вікозскай Order of the Zähringer Lion Officer of the Royal Order of Cambodia Order of Prince Danilo I, 1st class Medal in memory of Russo-Turkish War 1877–78

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Цеханавецкіх герба «Дуброва». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Паўла Цеханавецкага і Александрыны з Рызнічаў.

Атрымаў адукацыю ў Парыжы, у англійскім Стоўніхёрсце[en] і ў пецярбургскім элітным Мікалаеўскім кавалерыйскім вучылішчы. У 1872—1877 гадах служыў унтэр-афіцэрам у царскай арміі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў.

З 1880 г. дыпламат. З 1908 года генеральны консул у Марселі. Правадзейны стацкі саветнік[1]. У 1916 годзе быў звольнены і выйшаў на пенсію без права на эмерытуру. Памёр праз два гады і быў пахаваны ў Версалі ў пахавальні сям’і Фарсанс (Forsanz).

Узнагароды

  • Ордэн Святой Ганны 2-й ступені (1907, Расія)
  • Медаль «У памяць руска-турэцкай вайны 1877—1878» (1878, Расія)
  • Ордэн Збавіцеля 5-й ступені (1888, Грэцыя)
  • Ордэн Такоўскага крыжа (1889, Сербія)
  • Ордэн Князя Данііла I 4-й ступені (1889, Чарнагорыя)
  • Ордэн Камбоджы 4-й ступені (1890, Францыя)
  • Ордэн Цэрынгенскага льва (1891, Бадэн)
  • Ордэн Беззаганнага зачацця Дзевы Марыі Віла-Вісозскай 1-й ступені (1901, Партугалія)
  • Ордэн Ізабелы Каталіцкай 2-й ступені (1909, Іспанія)

Зноскі

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі