Старасельскі сельсавет (Чашніцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці БССР

Старасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Стараселле.

Старасельскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уЧашніцкі раён
Уключаў21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтрСтараселле
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Дата скасавання1 красавіка 1960

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання тэрыторыі скасаваных Вяцерскага і Замацкага сельсаветаў[1]. 16 верасня 1957 года ў склад Слідчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Асяродкі, Бараўцы, Жукі, Коравічы і Ракаўшчына)[2]. 10 мая 1958 года ў склад Чарэйскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бельнякі, Замачак і Сабалі)[3]. 1 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лазукоўскага (14 населеных пунктаў: вёскі Аўсянікі, Баркі, Блажэўшчына, Вялікія Ліпавічы, Вятны, Вяцера, Вяціцераўка, Горы, Гразіна, Кавельшчына, Малыя Ліпавічы, Навіны, Стараселле і пасёлак Вяцера) і Пачаевіцкага (7 населеных пунктаў: вёскі Барок, Восава, Жучкі, Зялезькі, Камянец, Мялешкавічы і Слабодка) сельсаветаў[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.