Структурная геалогія

Структурная геалогія ці марфалагічная тэктоніка — раздзел геатэктонікі, які вывучае формы залягання горных парод у зямной кары[1][2]. Формы залягання горных парод ці структурныя формы падзяляюцца на першасныя, гэта значыць тыя, што ўзніклі разам з фарміраваннем самой пароды, і другасныя, што ўтварыліся ў выніку тэктанічных дэфармацый першасных формаў.

Гісторыя

Структурная геалогія з'яўляецца найбольш раннім раздзелам геатэктонікі. Яна ўзнікла ў 20-30 гады XIX стагоддзя з вывучэння тэктанічных дыслакацый дробнага і сярэдняга маштабу памерам да дзясяткаў - першых сотняў кіламетраў. Сфармаваўшыся да 80-90 гадоў XIX стагоддзя яна пераходзіць да вылучэння тэктанічных адзінак кантынентальнага і глабальнага маштабу і паступова перарастае ў геатэктоніку.

Зноскі

Спасылкі