Стэйнх’ер
горад у Нарвегіі
Стэйнх’ер (нарв.: Steinkjer) — горад і камуна ў Нарвегіі, адміністрацыйны цэнтр фюльке Нур-Трондэлаг.
Стэйнх’ер
| ||||||||||||||||||||
Гісторыя
Тэрыторыя камуны населена з каменнага веку, што пацвярджае наяўнасць петрогліфаў. У дахрысціянскую эпоху тут знаходзілася адно з найбольш вядомых святых месцаў вікінгаў.
Стэйнх’ер моцна пацярпеў у выніку бамбардзіроўкі Люфтвафэ 21 красавіка 1940 года, у сувязі з чым у сучаснай забудове горада пераважаюць пасляваенныя будынкі ў стылі функцыяналізму.