Стэрылізацыя

Стэрыліза́цыя[1] (ад лац.: sterilis — бясплодны) — вызваленне розных рэчываў, прадметаў, харчовых прадуктаў ад жывых мікраарганізмаў і іх спор[1] шляхам уздзеяння фізічнымі і хімічнымі фактарамі, таксама фільтраваннем[2] праз бактэрыяльныя фільтры (халодная стэрылізацыя).

Стэрылізатар

Да фізічных фактараў стэрылізацыі адносяцца: кіпячэнне, награванне, апрацоўка сухой парай, парай пад ціскам, ультрафіялетавым і іанізавальным выпраменьваннем, ультрагукам, плазмай). Хімічныя фактары: апрацоўка газападобнымі рэчывамі і растворамі хімічных прэпаратаў.

Стэрылізацыя робіцца з мэтай прадухілення заносу мікраарганізмаў у арганізм жывёл і чалавека, недапушчэння мікробнага разбурэння розных матэрыялаў, прадуктаў, кансерваў, мікробнага забруджання пры правядзенні мікрабіялагічных даследаванняў.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі