Сутыкненні ў Кербеле (2007)

Сутыкненні ў Кербеле — падзеі Іракскай вайны, у ходзе якіх адбыліся баі паміж паўстанцкай арганізацыяй «Армія Махдзі» і праўладнымі сіламі, падтрыманымі замежнымі войскамі[3].

Сутыкненні ў Кербеле (2007)
Асноўны канфлікт: Іракская вайна
Дата27—29 жніўня 2007
МесцаКербела
Выніктактычная перамога ўрада, стратэгічная нічыя
Праціўнікі
 Ірак
Польшча Польшча
Балгарыя Балгарыя
Бадра
Армія Махдзі
Сцяг Чачні Найміты з Чачні (выключна па заяве Польшчы)
Камандуючыя
Хадзі аль-АмерыМуктада ас-Садр
Алі Шарыя (палонены)
Сілы бакоў
15 паліцыянтаў, 60 польскіх і балгарскіх вайскоўцаў, некоторая колькасць членаў «Бадры»звыш за 300 паўстанцаў
Агульныя страты
52 загінулі ў агульнай колькасці[1][2]

Сутыкненні

Першыя перастрэлкі ў Кербела адбыліся 27 жніўня 2007 года. Урад аператыўна адрэагаваў на гэта, накіраваўшы ў раён дадатковыя войскі. Тады паміж баевікамі і кааліцыйнымі сіламі, прадстаўленымі ўзводамі польскіх і балгарскіх войскаў, разгарэўся бой за будынак мэрыі Кербелы. Тут мелася значная колькасная перавага паміж бакамі: каля 60 замежнікаў з 15 іракскімі паліцэйскімі супраць больш чым 300 паўстанцаў. Па паведамленнях польскіх вайскоўцаў, на баку супраціву нібыта ўдзельнічалі чачэнскія найміты, аднак дадзеная інфармацыя, акрамя польскіх крыніц, нідзе не пацвердзілася.

Нягледзячы на складаную абстаноўку, каля мэрыі ўдалося разграміць паўстанцаў

Раніцай 29 жніўня прэм’ер-міністр Нуры аль-Малікі ўвёў каменданцкі час. Неўзабаве пасля гэтага ён заявіў, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем[4]. Тым не менш, увечары ў горадзе яшчэ ішлі баі.

Наступствы

Кіраўнік арміі Махдзі ў Кербеле Алі Шарыа быў арыштаваны і адданы суду за распачаты гвалт у горадзе. У жніўні 2008 года ён быў асуджаны і прысуджаны да смяротнага пакарання[5].

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі