Сфінктар

Сфі́нктар (ад стар.-грэч.: σφιγκτήρ — сціскальнік) — кругавая папярочна-паласатая або гладкая мышца, якая сціскае полы орган, замыкае натуральную адтуліну (напрыклад, ротавую) або адтуліну пераходу з аднаго аддзела трубчастага органа ў другі; таксама мышцы, якія сціскаюць часткі цела або органа (напрыклад, агульны сціскальнік шыі ў паўзуноў і млекакормячых).

Літаратура

  • Сфі́нктэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 304. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сфинктер // Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — 831 с. — 100 000 экз.

Спасылкі