Сямён Сільвестравіч Пустэльнікаў

удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза
(Пасля перасылкі з Сямён Пустэльнікаў)

Сямён Сільвестравіч Пустэ́льнікаў[1] (10 лютага 1921 — 5 лютага 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, баец-пагранічнік 9-й заставы 2-га пагранічнага атрада пагранічных войскаў НКУС ССР Украінскай пагранічнай акругі, яфрэйтар, Герой Савецкага Саюза.

Сямён Сільвестравіч Пустэльнікаў
Дата нараджэння10 лютага 1921(1921-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці5 лютага 1945(1945-02-05) (23 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род войскаўпагранічныя войскі[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Ленінграда»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 10 лютага 1921 года ў вёсцы Свісцёлкі цяпер Аршанскі раён, Віцебскай вобласці ў сям’і рабочага. Беларус. Адукацыя сярэдняя. Працаваў у горадзе Орша ў чыгуначных майстэрнях.

Служыў у пагранічных войсках НКУС СССР з 1940 года. Удзельнік абароны Ленінграда, быў чатыры разы паранены.

У 1945 годзе праходзіў службу ў званні яфрэйтара на 9 заставе 2-га пагранатрада памежных войскаў НКУС, размешчанага ў Радэхаўскім раёне, Львоўскай вобласці, Украінская ССР.

5 лютага 1945 года 9-я застава 2-га пагранатрада пагранічных войскаў НКУС вяла бой з бандай УПА. Пасля перастрэлкі банда пачала адыходзіць да лесу. Пагранічнік яфрэйтар Пустэльнікаў, бачачы, што бандыты адрываюцца ад заставы, сеў на вясковага каня, абагнаў банду і агнём скаваў яе дзеянні. Бандыты паранілі і акружылі Пустэльнікава, спрабавалі ўзяць яго жывым. Пустэльнікаў забіў трох бандытаў, а калі скончыліся патроны падарваў сябе гранатай, выбухам якой былі забітыя яшчэ два бандыты. Ахвяраваўшы жыццём, Пустэльнікаў забяспечыў падыход заставы да месца бою і ліквідацыю банды.

Пахаваны ў вёсцы Паторыця Сакальскага раёна Львоўскай вобласці Украіны.

Памяць

У горадзе Орша ў гонар С. Пустэльнікава названая адна з вуліц[1].

Зноскі

Літаратура

  • Пустэльнікаў Сямён Сільвестравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Спасылкі