Сяргей Мікалаевіч Лынько

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Сяргей Лынько)

Сяргей Лынько (нар. 16 кастрычніка 1989) — беларускі футбаліст, нападнік мінскіх «Крумкачоў».

Футбол
Сяргей Лынько
Поўнае імяСяргей Мікалаевіч Лынько
Нарадзіўся16 кастрычніка 1989(1989-10-16)[1] (34 гады)
Грамадзянства Беларусь
Рост173 см
Вага78 кг
Пазіцыянападнік
Інфармацыя пра клуб
КлубБеларусь Крумкачы
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Беларусь Дарыда (Мінскі раён)0 (0)
2012—2017 Беларусь Іслач (Мінскі раён)112 (13)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск)25 (1)
2018—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск)36 (1)
2019 Арменія Ерэван5 (0)
2020 Беларусь Крумкачы (Мінск)17 (1)
2021—2022 Беларусь Дынама (Брэст)47 (2)
2023 Беларусь Маладзечна9 (0)
2023— Беларусь Крумкачы (Мінск)

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага «Тарпеда», у 2007 годзе выступаў за дубль «Дарыды». Пазней далучыўся да клуба «Іслач», які выступаў на першынстве Мінскага раёна. У 2012 годзе «Іслач» заявілася ў Другую лігу, і Сяргей прайшоў у ім шлях да Вышэйшай лігі. У 2013 годзе быў у складзе каманды, якая заваявала бронзавыя медалі Кубка Рэгіёнаў УЕФА.

Пасля выхаду «Іслачы» ў Вышэйшую лігу ў сакавіку 2016 годзе быў аддадзены ў арэнду ў мінскае «Тарпеда»[3]. У складзе «Тарпеда» Лынько стаў выступаць на пазіцыі правага абаронцы, быў капітанам каманды. Па выніках сезона 2016 быў прызнаны найлепшым іграком аўтазаводцаў.

У студзені 2017 года, вярнуўшыся з арэнды, падпісаў новы кантракт з «Іслаччу»[4]. 1 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Тарпеда-БелАЗ» (1:2). Пазней стаў у асноўным гуляць за дубль, у галоўнай камандзе толькі часам выхадзіў на замену. У кастрычніку 2017 года не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[5] і неўзабаве афіцыйна стаў іграком «Тарпеда»[6]. Адразу стаў капітанам каманды і асноўным іграком. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з тарпедаўцамі[7].

У ліпені 2019 года, калі ў клуба пачаліся фінансавыя праблемы, разам з іншымі ігракамі асноўнага складу разарваў кантракт, аднак застаўся ў камандзе і згуляў у двух яе апошніх матчах (у Кубку Беларусі — 28 ліпеня супраць «Клецка» і 3 жніўня супраць БАТЭ), у якіх «Тарпеда» было прадстаўлена пераважна ігракамі моладзевага складу. Пазней жа «Тарпеда» абвясціла аб зняцці з чэмпіянату, і Лынько застаўся без каманды.

У жніўні 2019 года папоўніў склад армянскага клуба «Ерэван»[8], дзе гуляў да канца года. У пачатку 2020 года трэніраваўся з чысцінскім «Андэрдогам», а ў сакавіку папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[9]. Пачынаў сезон у стартавым складзе, выкарыстоўваўся ў якасці абаронцы, у ліпені атрымаў траўму, пасля стаў радзей з’яўляцца на полі.

У студзені 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама», з якім у лютым падпісаў пагадненне[10]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[11].

У сакавіку 2023 года стаў іграком «Маладзечна»[12]. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года[13] і неўзабаве далучыўся да «Крумкачоў»[14].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2007дубльДарыда 222
2012Д3Іслач 328
2013Д2Іслач 232
2014Д2Іслач 241
2015Д2Іслач 232
2016Д2Тарпеда 251
2017Д1Іслач 100
2018Д1Тарпеда 241
2019 (1)Д1Тарпеда 120
2019/20 (1)Д1Ерэван 50
2020Д2Крумкачы 171
2021Д1Дынама 240
2022Д1Дынама 232
2023 (1)Д2Маладзечна 90

Крыніцы

  • "Ислочь" отдала Лынько в аренду минскому "Торпедо"
  • Лынько вернулся в «Ислочь»
  • Сергей Лынько покинул "Ислочь"
  • Сергей Лынько перешел в минское "Торпедо"
  • Минское "Торпедо" продлило контракт с Лынько
  • Сергей Лынько трудоустроился в Армении
  • Лынько и Козека стали игроками "Крумкачей"
  • Брестское "Динамо" объявило о подписании Лынько
  • Брестское "Динамо" продлило контракты с четырьмя футболистами
  • Ясюкевич и Лынько стали игроками "Молодечно-2018" (руск.). football.by (2 сакавіка 2023). Праверана 3 сакавіка 2023.
  • Владислав Ясюкевич и Сергей Лынько покинули "Молодечно-2018" (руск.). football.by (6 ліпеня 2023). Праверана 7 ліпеня 2023.
  • Экс-игрок брестского "Динамо" Лынько вернулся в "Крумкачы" (руск.). football.by (28 ліпеня 2023). Праверана 28 ліпеня 2023.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі