Такійская фондавая біржа

Такійская фондавая біржа (яп.: 東京証券取引所) была заснавана ў 1878 годзе. Такійская біржа з’яўляецца беспрыбытковай членскай арганізацыяй, якая з’яўляецца юрыдычнай асобай і валодае шырокімі правамі ў галіне самакіравання.

Такійская фондавая біржа

東京証券取引所
Будынак такійскай фондавай біржы
РазмяшчэннеТокіа, Японія
Год заснавання16 мая 1949
УладальнікTokyo Stock Exchange Group, Inc.
ВалютаІена
Колькасць кампаній, якія прайшлі лістынг2412
Біржавыя індэксыTopix
Nikkei 225
Афіцыйны сайтwww.tse.or.jp

Біржа ўваходзіць у Федэрацыю фондавых біржаў Азіі і Акіяніі.

Члены біржы

Членамі біржы з’яўляюцца:

  • рэгулярныя члены (кампаніі па каштоўных паперах, якія могуць весці аперацыі, як за свой кошт, так і ў інтарэсах кліента);
  • сайторы члены (кампаніі па каштоўных паперах, якія з’яўляюцца пасрэднікамі паміж рэгулярнымі членамі біржы);
  • спецыяльныя члены (кампаніі, якія злучаюць біржавыя рынкі, якія выконваюць на Такійскай фондавай біржы тыя загады, якія не могуць быць выкананы на рэгіянальных біржах) і іншыя члены;
  • небанкаўскія кампаніі па каштоўных паперах (знаходзяцца ў асацыяванай сувязі з банкамі).

Спасылкі