Таццяна Авяніраўна Праскуракова

Таццяна Авяніраўна Праскуракова (англ.: Tatiana Avenirovna Proskouriakoff; 10 студзеня (23 студзеня) 1909, Томск, Расійская імперыя — 30 жніўня 1985, Уотэртаўн, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі археолаг, ілюстратар, мастацтвазнавец, зрабіла значны ўклад у вывучэнне цывілізацыі мая.

Таццяна Авяніраўна Праскуракова
Дата нараджэння23 студзеня 1909(1909-01-23)
Месца нараджэння
Дата смерці30 жніўня 1985(1985-08-30) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасцімовазнаўца, археолаг, антраполаг, гісторык, пісьменніца, куратар, архітэктарка
Навуковая сфераархеалогія, архітэктура і мастацтвазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Order of the Quetzal

The Alfred Vincent Kidder Award[d] (1962)

ганаровы доктар[d] (1977)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Таццяна Праскуракова пераехала ў ЗША разам з бацькамі ў 1916 годзе; у 1924 годзе прыняла амерыканскае грамадзянства. Скончыла Архітэктурную школу Каледжа штата Пенсільванія (1930). У 1936—1937 гадах прыняла ўдзел у двух сезонах археалагічнай экспедыцыі ў П’едрас-Неграс (Мексіка), у 1939 годзе здзейсніла навуковыя паездкі ў Капан і Чычэн-Іцу. У 1940—1958 гадах — штатны супрацоўнік Інстытута Карнегі, распрацоўвала метады даціроўкі старажытных помнікаў мая на аснове асаблівасцяў стылю выяўленчага мастацтва. У 1950—1955 гадах працавала на раскопках Маяпана. З 1958 года перайшла ў штат Музея Пібадзі Гарвардскага ўніверсітэта, у якім працавала да адстаўкі ў 1977 годзе. У апошнія гады жыцця пакутавала на хваробу Альцгеймера.

Навуковая дзейнасць

Галоўная навуковая заслуга Таццяны Праскураковай — паслядоўнае прымяненне структурнага метаду да надпісаў мая класічнага перыяду, у выніку чаго яна даказала, што на манументах былі зафіксаваны гістарычныя падзеі. Публікацыі пра гэта выходзілі, пачынаючы з 1960 года. У 1967 годзе напісала прадмову для англійскага перакладу манаграфіі Юрыя Кнарозава «Пісьменнасць індзейцаў мая»; тым не менш яна не спрабавала агучыць тэксты мая, хоць і прызнала метад дэшыфроўкі пісьменства. Яе працы заклалі надзейны падмурак для разумення гістарычных тэкстаў мая і рэканструкцыі палітычнай гісторыі маяскіх гарадоў-дзяржаў. У 1974 годзе падрыхтавала каталог 1000 нефрытавых вырабаў са святога сенота Чычэн-Іцы, якія захоўваюцца ў музеі Пібадзі. Праскуракова больш за 20 гадоў працавала над зводнай гісторыяй мая, якая была апублікавана пасмяротна ў 1994 годзе.

Узнагароды

З’яўлялася сапраўдным членам Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі. У 1971 года прызнана жанчынай года ў намінацыі Універсітэта штата Пенсільванія. Ганаровы доктар Тулейнскага ўніверсітэта (1977). Удастоена медаля Альфрэда В. Кідэра (у 1962 годзе), і ў 1984 годзе — гватэмальскага ордэна Кетцаля.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі