Пенсільванскі ўніверсітэт

Пенсільванскі ўніверсітэт або Універсітэт Пенсільваніі (англ.: University of Pennsylvania) — прыватны ўніверсітэт у горадзе Філадэльфія, штат Пенсільванія, заснаваны ў 1740 годзе Бенджамінам Франклінам. Пенсільванскі ўніверсітэт — адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў і першы ўніверсітэт у ЗША.

Пенсільванскі ўніверсітэт
Па-англійскуUniversity of Pennsylvania
Дэвізлац.: Leges sine moribus vanae,
англ.: Laws without morals are in vain,
бел.: Законы без маралі бескарысныя
Заснаваны ў1740
ТыпПрыватны
Мэтавы фонд$ 6,44 млрд.[1] (2011)
ПрэзідэнтЭймі Гутман
Месца размяшчэння

Філадэльфія, Пенсільванія, ЗША


39°57′13″ пн. ш. 75°11′34″ з. д.HGЯO
Кампусгарадскі (4,01 км²)
Студэнтаў21 203[2]
Бакалаўраў10 394[2]
Магістраў і дактароў10 809[2]
Выкладчыкаў4 199[2]
КолерыПурпур і Блакіт          
ТалісманКвакер
Афіцыйны сайтwww.upenn.edu
Кампус Пенсільванскага ўніверсітэта

Нягледзячы на назву, універсітэт з'яўляецца прыватным і яго часам блытаюць з дзяржаўным Дзяржаўным універсітэтам штата Пенсільванія (Pennsylvania State University), размешчаным у горадзе Стэйт Каледж, а таксама з Філадэльфійскім універсітэтам (Philadelphia University).

У 2011 годзе ўніверсітэт прыняў 12.3 % абітурыентаў, якія падалі дакументы на бакалаўрыят. Гэта быў рэкордна нізкі працэнт прынятых на першы курс студэнтаў за ўсю гісторыю існавання ўніверсітэта.

Бенджамін Франклін, заснавальнік універсітэта, прапагандаваў адукацыйную праграму, якая б факусавалася на практычна карыснай адукацыі для гандлю і грамадскай службы, быўшы ў той жа час сфакусаваным на класіцы.

Школа бізнесу Уортана (англ.: Wharton School), адна з самых прэстыжных і вядомых бізнес-школ свету, з'яўляецца часткай Пенсільванскага ўніверсітэта.

Пры ўніверсітэце з канца XIX стагоддзя існуе Музей археалогіі і антрапалогіі Пенсільванскага ўніверсітэта.

Выбітныя выпускнікі

Гл. таксама

  • Вістараўскі інстытут

Крыніцы