Тры колеры: Сіні (саўндтрэк)

альбом

«Тры ко́леры: Сі́ні» (фр.: Trois Couleurs: Bleu) — саўндтрэк фільма «Тры колеры: Сіні», знятага польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім. Сёмы альбом Збігнева Прайснера. Выдадзены 7 снежня 1993 года[1]. Пазней неаднойчы перавыдаваўся[6].

Тры колеры: Сіні
фр.: Trois Couleurs: Bleu
Саўндтрэк Збігнева Прайснера
Дата выпуску7 снежня 1993[1]
Жанракадэмічная музыка, саўндтрэк
Працягласць39:41[2]
Мова песеньгрэчаская
ЛэйблVirgin[en]
Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Збігнева Прайснера
Патаемны сад
(1993)
Тры колеры: Сіні
(1993)
Тры колеры: Белы
(1994)

Спіс кампазіцый

Назва Працягласць
1. «Song for the Unification of Europe (Patrice's version)» 05:13
2. «Van Den Budenmayer - Funeral Music (winds)» 02:02
3. «Julie - Glimpses of Burial» 00:30
4. «Reprise - First appearance» 00:34
5. «The Battle of Carnival and Lent» 00:56
6. «Reprise - Julie with Olivier» 00:49
7. «Ellipsis 1» 00:20
8. «First flute» 00:50
9. «Julie - in her new apartment» 01:45
10. «Reprise - Julie on the stairs» 01:05
11. «Second flute» 01:16
12. «Ellipsis 2» 00:20
13. «Van Den Budenmayer - Funeral music (organ)» 01:59
14. «Van Den Budenmayer - Funeral music (full orchestra)» 01:47
15. «The Battle of Carnival and Lent II» 00:42
16. «Reprise - flute (closing credits version)» 02:19
17. «Ellipsis 3» 00:22
18. «Olivier's theme - piano» 00:36
19. «Olivier and Julie - Trial composition» 02:01
20. «Olivier's theme - finale» 01:38
21. «Bolero - Trailer for "Red" film» 01:08
22. «Song for the Unification of Europe Julie's version (film)» 06:48
23. «Closing credits» 02:04
24. «Reprise - organ» 01:09
25. «Bolero - "Red" film» 01:28

Выканаўцы

Аналіз і крытыка

Тэс Джэймс у аглядзе для выдання «Music Theory Online» апісаў галоўную музычную тэму фільма наступным чынам:

Сімфонія ў цэнтры гісторыі, якая ўсплывала на паверхню толькі фрагментарна, была манументальнай, зусім не падобнай ні на што, створанае ў нашым стагоддзі. Тут прысутнічалі элементы Малера і Бетховена, але таксама і Сібеліуса. Цікава, што простыя драўляныя духавыя запаўнялі сабой прамежкі між фарцісіма і піянісіма. Тут быў прыкметны кантраст з такімі кампазітарамі, як Гурэцкі[en], які яўна ідэнтыфікуецца як сучасная імітацыя старых стыляў[8].

Узнагароды і намінацыі

КінапрэміяДатаПрэмія / КатэгорыяНамінантВынікСпасылкі
Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса11.12.1993Найлепшая музыкаЗбігнеў ПрайснерПерамога[9][10][11]
Залаты глобус22.01.1994[en]Найлепшая арыгінальная музыка[en]Збігнеў ПрайснерНамінацыя[12]
Сезар26.02.1994Найлепшая музыкаЗбігнеў ПрайснерНамінацыя[13]
Тарнаўская кінапрэмія[pl]09—13.03.1994[pl]Спецыяльная ўзнагарода маладзёвага журыЗбігнеў ПрайснерПерамога

Выкарыстанне музыкі

Уключэнні ў альбомы Прайснера

Асобныя кампазіцыі саўндтрэка сталі неад’емнай часткай канцэртных праграм Прайснера, а таксама ўваходзілі ў канцэртныя і кампіляцыйныя альбомы кампазітара.

ГодАльбомКампазіцыіСп.
2003«Kieślowski»«Van Den Budenmayer — Funeral music (full orchestra)»
«Julie — in her new apartment»
«Olivier and Julie — Trial composition»
«The Battle of Carnival and Lent II»
«Song for the unification of Europe (Julie’s version)»
[14]
2010«Preisner’s Voices»«Song For The Unification Of Europe»[15]
2014«The Four Colors of Łódź»«Song For The Unification Of Europe»[16]

Уключэнні ў альбомы-кампіляцыі

Пачынаючы з наступнага года пасля выпуску альбома, асобныя яго трэкі перыядычна траплялі ў разнастайныя альбомы-кампіляцыі.

ГодАльбомКампазіцыіСп.
1994Various — «Bandas Sonoras Originales - Musica De Zine»«Song For The Unification Of Europe»[17]
1994Various — «Cool Feeling»«Song For The Unification Of Europe»[18]
1995Various — «Night Collection 3»«Song For The Unification Of Europe»[19]
1997Various — «Moods»«Song For The Unification Of Europe»[20]
1998Various — «Spirits - 14 Songs of Pure Music»«Song For The Unification Of Europe»[21]
2000Various — «Spirits: Music For The Soul Volume Two»«Song For The Unification Of Europe»[22]
2002Various — «The Present Is A Gift From The Past - 20 Years Of Virgin Records In Greece»«Song For The Unification Of Europe (Patrice's Version)»[23]
2012Various — «Spirits: Music For The Soul 2012»«Song For The Unification Of Europe»[24]

Выкарыстанне ў кіно і на тэлебачанні

Музычныя кампазіцыі з альбома «Тры колеры: Сіні» выкарыстоўваліся ў якасці саўндтрэка ў іншых фільмах.

ГодФільмАрыгінальная назваРэжысёрВыкарыстаная кампазіцыяСп.
2012«Грань» (тэлесерыял)англ.: FringeМігель Сапочнік[en], Жано Шварц[en]«Song for the Unification of Europe»[25]

10 снежня 2016 года падчас 29-й цырымоніі прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі, якая праходзіла ва Уроцлаве, кампазіцыю «Song For The Unification Of Europe» выканаў хор Эканамічнага ўніверсітэта ва Уроцлаве[26].

Зноскі

Літаратура