Тханьхаа

горад у В’етнаме

Тханьхаа́ (в’етн.: Thanh Hóa) — горад у В’етнаме, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі Тханьхаа. Насельніцтва — 3 400 595 чалавек (2009). Размешчаны на поўдзень ад дэльты Чырвонай ракі ў 137 кіламетрах на поўдзень ад Ханоя на прытоку ракі Ма (Mã). Звязаны дарогамі са сталіцай і ўяўляе сабой гандлёвы і індустрыяльны цэнтр.

Горад
Тханьхаа
в’етн.: Thanh Hóa
Краіна
Статус
Горад правінцыйнага падпарадкавання
Каардынаты
Плошча
57.8 км²
Афіцыйная мова
Насельніцтва
3 400 595[1] чалавек
Часавы пояс
Афіцыйны сайт
Тханьхаа на карце В'етнама
Тханьхаа (В'етнам)
Тханьхаа
Тханьхаа (В'етнам)
Тханьхаа

У старажытнасці краіны Тханьхаа вядомы тым, што ў яго наваколлях пачалося антыкітайскае паўстанне, узначаленае Ле Лоем, помнік якому стаіць цяпер у цэнтры горада.

У гады В’етнамскай вайны Тханьхаа быў цалкам разбураны і пасля адбудаваны нанова. У гісторыі вайны ён стаў вядомы дзякуючы размешчанаму непадалёк мосту «Пашча дракона», які падвяргаўся неаднаразовым бамбардзіроўкам амерыканскай авіяцыі і ў небе над якім было збіта шмат амерыканскіх самалётаў.

Зноскі

Спасылкі