Тыморская аперацыя

Тыморская аперацыя (19 лютага 194210 лютага 1943) — стратэгічная вайсковая аперацыя ўзброеных сіл Японіі супраць войскаў Аўстраліі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і ЗША падчас Другой сусветнай вайны дзеля захопу вострава Тымор.

Тыморская аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата19 лютага 194210 лютага 1943
МесцаТымор
ВынікТактычная перамога Японіі
Стратэгічная перамога хаўруснікаў
Праціўнікі
 Аўстралія
 Партугалія
 Нідэрланды
Сцяг ЗША (48 зорак) ЗША
Вялікабрытанія Брытанская імперыя:
Японія Японская імперыя
Камандуючыя
Аўстралія Уільям Легат
Аўстралія Уільям Віл
Нідэрланды Ніка ван Стратэн
Японія Садашыці Доі
Сілы бакоў
люты 1942:
каля 2050
кастрычнік 1942:
каля 1000
канец 1942 — пачатак 1943: каля 12 000
Страты
Нідэрланды каля 300 забіты
Аўстралія 151 забіты
Вялікабрытанія 5 забіты[1]
Японія каля 2000 забіты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У снежні 1941 года аўстралійскія і галандскія войскі акупавалі Усходні Тымор для ўмацавання вострава супраць наступу японскіх войскаў. Японскія войскі ўварваліся на востраў 20 лютага 1942 года і сустрэлі супраціў невялікай з'яднанай групы саюзнікаў, вядомай як Sparrow Force («Вераб'і»), якая складалася з салдатаў Аўстраліі, Вялікабрытаніі і Нідэрландаў. Пасля кароткага, але зацятага супраціўлення японцам атрымалася прымусіць капітуляваць большую частку саюзнікаў пасля трох дзён баёў, хоць некалькі сотняў аўстралійскіх камандас працягвалі весці партызанскую вайну. Яны папаўняліся рэсурсамі, што скідаліся з самалётаў з Дарвіна, Аўстралія. Кампанія працягвалася да 10 лютага 1943 года, калі апошнія аўстралійскія салдаты былі эвакуяваны. Тым не менш, з прычыны аказанага супраціўлення японскія войскі ўгразлі ў баях на Тыморы на шэсць месяцаў, што запабегла іх разгортванне ў іншым месцы. Хоць Партугалія не была ваюючай краінай, многія ўсходне-тыморскія грамадзянскія асобы і партугальскія асаднікі змагаліся на боку саюзнікаў, падавалі ім харч, жытло і іншую дапамогу. За гэта яны заплацілі высокую цану, і дзясяткі тысяч мірных жыхароў Тымора загінулі ў выніку японскай акупацыі, якая доўжылася да канца вайны ў 1945 годзе.

Перадгісторыя

Да канца 1941 года востраў Тымор быў падзелены паміж дзвюма каланіяльнымі дзяржавамі — Партугаліяй (усходняя частка са сталіцай у Дылі і анклаў Акусі-Амбено) і Галандыяй (заходняй з цэнтрам у Купангу)[2]. Галандскія войскі на востраве налічвалі 500 чалавек, засяроджаных у Купанге, тым часам як партугальцаў у Дылі было ўсяго 150[3]. У лютым аўстралійскі і галандскі ўрады дамовіліся, што ў выпадку ўступу Японіі ў Другую сусветную вайну на боку Восі, Аўстралія будзе падаваць самалёты і войскі, каб абараніць галандскі Тымор. Партугалія пад ціскам Японіі падтрымвала нейтралітэт[1][4][5]. Такім чынам, пасля напады японцаў на Пэрл Харбар, у Купанг 12 снежня 1941 года прыбыў невялікі аўстралійскі атрад, вядомы як «Вераб'і»[4]. У той жа час два падобныя атрады — «Чайкі» і «Жаўрукі» — былі адпраўлены аўстралійцамі, каб абараніць Амбон і Рабаул адпаведна[6].

«Вераб'ямі» спачатку камандаваў падпалкоўнік Уільям Легет. Група складалася з Батальён 2/40, 2-і батальён камандас маёра Аляксандра Спенса і батарэю берагавой артылерыі, у агульнай складанасці каля 1400 чалавек[2][5]. Галандцы даслалі на востраў сілы пад камандаваннем падпалкоўніка Ніка ван Страціна: тыморскі гарнізон, роту VIII-га пяхотнага батальёна, рэзервовую пяхотную роту, кулямётны ўзвод XIII-га пяхотнага батальёна і артылерыйскую батарэю[7]. Паветраную падтрымку ўжыццяўлялі лёгкіх бамбардзіроўшчыкаў 12 Локхід Хадсан 2-й эскадрыллі Каралеўскіх аўстралійскіх вайскова-паветраных сіл[4][8]. «Вераб'і» былі спачатку разгорнены вакол Купанга і стратэгічнага аэрадрома Пенфуі на паўднёвым захадзе вострава, тым часам як база забеспячэння была створана далей на ўсходзе, у Чамплонгу[8].

Да таго моманту ўрад Партугаліі адмовіўся супрацоўнічаць з саюзнікамі, і, каб абараніць свой фланг, 400 салдат галандска-аўстралійскага кантынгента занялі Партугальскі Тымор 17 снежня. У адказ партугальскі лідар Антоніу Салазар заявіў пратэст саюзным урадам, тым часам як губернатар партугальскага Тымора абвясціў сябе палонным, каб захаваць бачнасць нейтралітэту. Невялікі партугальскі гарнізон не зрабіў супраціўлення саюзнікам, а мясцовыя ўлады і насельніцтва негалосна супрацоўнічалі з імі[1].

Тым часам, партугальскі і брытанскі ўрады дасягнулі пагаднення пра выснову войскаў саюзнікаў з партугальскага Тымора ў памен на адпраўку партугальцамі войскаў на востраў, каб змяніць галандскія і аўстралійскія сілы. Партугальскія салдаты адплылі з Ларэнсу-Маркіш, Мазамбік, скіроўваючыся да Тымора, 28 студзеня 1942 года[9] на борце транспартнага судна Жаау Белу. Аднак японцы перашкодзілі высадцы, і 7 лютага партугальская экспедыцыя была змушана вярнуцца праз Сінгапур і Партугальскую Індыю.

Зноскі

Літаратура