Тэракты на Шры-Ланцы (2019)

Тэракты на Шры-Ланцы 21, 22 і 26 красавіка 2019 года — серыя з дзевяці выбухаў у трох каталіцкіх цэрквах і чатырох гатэлях у некалькіх гарадах Шры-Ланкі, уключаючы сталіцу Каломба. У выніку тэрактаў загінулі 269 чалавек[1][2]. У цэрквах выбухі адбыліся падчас велікоднай імшы ў Негомба, Батыкалоа і Каломба. Адначасна адбыліся тэрарыстычныя акцыі ў гатэлях Shangri-La, Cinnamon Grand і Kingsbury ў Каломба[3][4][5]. Наступны дзень адбыўся яшчэ адзін выбух. Два выбухі былі ажыццёўлены тэрарыстамі-смяротнікамі. Былі затрыманыя 40 тэрарыстаў, як мяркуецца, звязаныя з мусульманскай арганізацыяй National Thowheeth Jama'ath і «Ісламскай дзяржавай»[6], якая ўзяла на сябе адказнасць за атакі.

Тэрарыстычныя акты на Шры-Ланцы
Месца нападу Шры-Ланка
Мэта нападухрысціяне і турысты
Дата21, 22 і 26 красавіка 2019
Спосаб нападувыбух, тэракт-самагубства
Зброяпояс шахіда
Загінулыя269
Параненыякаля 500
Колькасць тэрарыстаў9
Арганізатары Ісламская дзяржава
Падазраваныя59

Гэтыя тэракты сталі першымі на Шры-Ланцы з часоў грамадзянскай вайны[7].

Фон

70% насельніцтва Шры-Ланкі — будысты, а 9,7% — мусульмане. Каля 7,4% насельніцтва краіны з’яўляюцца хрысціянамі, з якіх 82% — католікі, якія вядуць сваю рэлігійную спадчыну непасрэдна ад партугальцаў.

Велікодная нядзеля — адзін з самых святых дзён хрысціянства; наведвальнасць царквы ў Шры-Ланцы вельмі высокая ў гэты дзень.

«New York Times» і AFP паведамілі пра тое, што начальнік паліцыі папярэдзіў чыноўнікаў службы бяспекі за дзесяць дзён да нападу пра пагрозу для буйных цэркваў з боку радыкальнай ісламісцкай групоўкі НТД. Аднак ніякай інфармацыі пра гэта не было перададзена высокапастаўленым палітыкам краіны[8].

Тэракты

Калі хрысціяне ў Шры-Ланцы святкавалі велікодную нядзельную імшу, у цэрквах і гатэлях па ўсёй краіне адбыліся выбухі. Лічыцца, што, прынамсі, два выбухі былі ажыццёўлены тэрарыстамі-смяротнікамі[4]. Сярод загінулых было 35 замежнікаў, у тым ліку амерыканскія, брытанскія і галандскія грамадзяне[9].

Батыкалоа

У царкве Сіёна ў Батыкалоа таксама быў зладжаны выбух. Супрацоўнік бальніцы распавёў, што пасля гэтага выбуху да іх паступіла больш за 300 чалавек з траўмамі[5]. СМІ краіны паведамілі, што па меншай меры 40 чалавек загінулі ў Каломба, 93 чалавекі ў Негомба і 27 забітыя ў Батыкалоа[10][11]. Па паведамленнях аднаго з паліцэйскіх, дзевяць забітых былі замежнымі турыстамі[3].

Дэхівала

Зала прыёмаў ля Заалагічнага сада ў Дэхівале таксама была ўзарваная, на месцы здарэння былі зарэгістраваны дзве ахвяры[12].

Дэматагода

Пра выбух у Дэматагода паступілі паведамленні з жылога комплексу на вуліцы Махавіла Удана[13].

Калумнай

26 красавіка ў Калмунай адбылося яшчэ 3 выбухі[8].

Наступствы

21 красавіка дом арцыбіскупа ў Каломба абвясціў, што ўсе запланаваныя на вечар каталіцкія велікодныя набажэнствы былі адмененыя[14].

26 красавіка паліцыя правяла спецаперацыю ў горадзе Сейнтамаруту. Праваахоўныя органы выявілі там месца, дзе, як мяркуецца, вырабляліся паясы смяротнікаў для ўдзельнікаў тэракту 21 красавіка. Таксама падчас рэйду былі знішчаны 15 баевікоў. Партал Adaderana паведамляў, што ў ходзе спецаперацыі ў доме меркаваных тэрарыстаў былі знойдзеныя сцягі і адзенне, звязаныя з ІД, а таксама выбуховае рэчыва, 100 тыс. жалезных шарыкаў і дрон. Акрамя таго, ВМС Шры-Ланкі затрымалі трох падазраваных з выбухоўкай С-4 недалёка ад чыгуначнай станцыі ў прыгарадзе Каломба[15].

6 мая паліцыя Шры-Ланкі заявіла пра нейтралізацыю ўсіх падазраваных у выбухах[16][17].

Заўвагі

Спасылкі