Тэракт у Пешавары (2022)

Тэрарыстычны акт у Пешавары — тэрарыстычны акт, здзейснены тэрарыстам-смяротнікам «Ісламскай дзяржавы» ў шыіцкай мячэці Пешавара (Хайбер-Пахтунхва, Пакістан) 4 сакавіка 2022 года падчас пятнічнай малітвы[1][2][3]. У выніку тэракта загінулі па меншай меры 63 чалавека, 196 атрымалі раненні.[4][5]

Тэракт у Пешавары
Месца нападуПакістан шыіцкая мячэць у Пешавары
Мэта нападушыіты
Дата4 сакавіка 2022
Зброяагнястрэльная зброя і выбухоўка
Загінулыя63
Параненыя196
Колькасць тэрарыстаў2
Арганізатары Ісламская дзяржава (Вілаят Харасан)

Перадгісторыя

У канцы XX і пачатку XXI стагоддзяў паўночна-заходні Пакістан часта падвяргаўся нападам ісламістаў. У 2004 году іх напады перараслі ва ўзброены канфлікт. У Пешавары раней адбываліся тэракты, у тым ліку ў шыіцкіх мячэцях (у 2013 і ў 2015 гададх).

Тэракт

Перад узрывам двое ўзброеных людзей у чорнай адзежы пачалі стрэляць у паліцэйскіх ля будынка мячэці. У сутычцы загінуў баявік і паліцэйскі. Выжылы ўвайшоў у мячэць і адкрыў агонь па людзям, а затым узарваў сябе[6][7].[8]

Адказнасць

5 сакавіка 2022 года тэрарыстычная арганізацыя «Вілаят Харасан» (частка «Ісламскай дзяржавы») узяла на сябе адказнасць за теракт. Тэрарыст-смяротнік, які здзейсніў теракт, быў ідэнтыфікваны як Джулайбіб аль-Каблі.[9]

Рэакцыя

Теракт асудзілі Міністэрства замежных дзей Ірана[10], пастаянны каардынатар ААН[11], прэс-сакратары Афганістана[12], ААЭ, Саудаўскай Аравіі[13], Егіпта[14], ЗША[15] і Архібіскуп Кентэрберыйскі[16].

Гл. таксама

Зноскі