Узда

горад у Беларусі

Узда́[2] (трансліт.: Uzda, руск.: Узда) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Уздзенскага раёна, на р. Уздзянцы. За 74 км на паўднёвы захад ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае на лініі Мінск—Баранавічы, на рацэ Уздзянка. Аўтадарогі на Мінск, Негарэлае, Капыль, Слуцк, Нясвіж. Насельніцтва 10 090 чал. (2017)[3].

Горад
Узда
Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла
Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1450
Першая згадка
Горад з
Вышыня цэнтра
172 м
Насельніцтва
  • 10 619 чал. (1 студзеня 2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1718
Паштовы індэкс
223411
Аўтамабільны код
5
СААТА
6256501000
Афіцыйны сайт
uzda.minsk-region.by  (руск.)
Узда на карце Беларусі ±
Узда (Беларусь)
Узда
Узда (Мінская вобласць)
Узда

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Узду як двор Корсакаў у Менскім павеце датуецца 1450 годам. У другой палове XV ст. паселішча атрымала статус мястэчка. У розны час Узда знаходзілася ва ўладанні Кавячынскіх, Завішаў, Красінскіх. У канцы ХV ст. Кавячынскія збудавалі тут кальвінскі збор.

Касцёл Узвышэння Св. Крыжа

У 1572 г. ва Уздзе знаходзіўся Сымон Будны ў сувязі з выданнем Бібліі[4]. У 1684 па вяртанні ў каталіцтва Кавячынскія заснавалі ў мястэчку парафію, набажэнствы праходзілі ў капліцы.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Узда апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У канцы ХVIII ст. мясцовасць перайшла да роду Завішаў. У 1798 годзе Казімір Завіша збудаваў касцёл.

У 18291830 гг. ва Уздзе працавалі друкарня Э. Прэса, школа, 4 пачатковыя навучальныя ўстановы, бровар, млын, аптэка, пошта, 30 крамаў, нядзельны кірмаш. Станам на 1886 г. — народнае вучылішча, валасная ўправа, школа, бровары, суконная фабрыка, 2 млыны, 24 крамы; дзейнічалі царква, касцёл, сінагога, мячэць, 3 малітоўныя дамы. Цягам 19061909 гг. у мястэчку дзейнічала правінцыйнае кола Польскага Таварыства «Асвета» ў Мінску, якое займалася падтрымкай польскай адукацыі[5].

17 ліпеня 1924 г. Узда стала цэнтрам раёна БССР25 снежня 1962 да 30 ліпеня 1966 г. у Дзяржынскім раёне). 27 верасня 1938 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 26 чэрвеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 10 сакавіка 1999 г. Узда атрымала статус горада.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1889 — 1 424 чал.[6]; 1897 — 2,8 тыс. чал.
  • XX стагоддзе: 1939 — 3,5 тыс. чал.; 1970 — 4,3 тыс. чал.; 1977 — 5,9 тыс. чал.; 1989 — 8,0 тыс. чал.; 1999 — 9,5 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 — 9,4 тыс. чал.[7]; 2006 — 9,6 тыс. чал.; 2009 — 9 684 (перапіс)[8]; 2016 — 10 120 чал.[9]; 2017 — 10 090 чал.[3]

Эканоміка

У месце працуюць 5 прамысловых прадпрыемстваў з рознымі формамі ўласнасці лёгкай (камунальнае вытворчае УП «Уздзенская кравецкая фабрыка»), харчовай (Уздзенская філіял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат») галін. Працуе прыватнае УП «Уздзенскі кааппрам», лясгас і інш., філіял і аддзяленне АСБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк», 48 прадпрыемстваў гандлю, 13 грамадскага харчавання, 2 прадпрыемствы сувязі, 10 службаў побыту, рамонтныя, дарожныя, транспартныя арганізацыі.

Культура

Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, раённы цэнтр культуры, дом дзіцячай творчасці, кінатэатр «Кастрычнік», гістарычна-краязнаўчы музей, парк «Перамогі».

Дзейнічаюць калектывы аматарскай творчасці, у тым ліку 3 народныя (хор ветэранаў вайны і працы, ансамбль народнай песні «Зборная субота», клуб майстроў «Сузор’е» Цэнтра культуры) і 3 узорныя (тэатр «Усмешка», лялечны тэатр «Церамок», духавы аркестр школы мастацтваў).

Адукацыя

Ва Уздзе працуюць гімназія, с.-г. прафесійны ліцэй, 2 сярэднія, агульнаадукацыйная санаторная школа-інтэрнат, дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, школа мастацтваў, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, цэнтр развіцця дзіцяці «Вясёлка».

Медыцына

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць цэнтральная раённая бальніца на 220 ложкаў, раённая паліклініка на 250 наведванняў у змену, аптэка, аптэчны кіёск і аптэчны пункт, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. Працуе тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Спорт

Для аматараў фізкультуры і спорту ў горадзе працуюць спартыўны клуб «Бушыда», стадыён, 6 спартыўных залаў, 3 футбольныя палі і інш.

Забудова

Узда развіваецца паводле генеральнага плану 1990. Рэчка Уздзянка падзяляе горада на 2 планавальныя раёны: усходні (Малая Узда) з індывідуальнай забудовай сядзібнага тыпу і заходні, дзе размяшчаецца асноўны масіў жылой забудовы і грамадскі цэнтр. Гістарычны цэнтр склаўся ў раёне вуліцы Ленінскай, якая злучыла 2 плошчы — Свабоды і Чырвоную. Адміністрацыйна-грамадскі і культурны цэнтр сфарміраваны ўздоўж вуліцы Савецкай. У цэнтральнай частцы ўзводзяцца 3≈5-павярховыя будынкі, на астатняй тэрыторыі пераважае 1-павярховая індывідуальная забудова сядзібнага тыпу. У 19902000-я гг. збудавалі 5 жылых дамоў, школу, адміністрацыйны будынак Уздзенскага лясгасу, правялі рэканструкцыю раённай лякарні, будынку «Белаграпрамбанку».

Турыстычная інфармацыя

Дзейнічае Уздзенскі гістарычна-краязнаўчы музей. Спыніцца можна ў гасцініцы «Узда»[10].

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)