Ульф Крыстэрсан
Ульф Яльмар Крыстэрсан (шведск.: Ulf Hjalmar Kristersson; нар. 29 снежня 1963, Лунд) — шведскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Лідар Умеранай кааліцыйнай партыі з 2017 года. Прэм’ер-міністр Швецыі з 18 кастрычніка 2022 года. У мінулым — міністр сацыяльнага забеспячэння Швецыі (2010—2014).