Універсітэт Васа

Універсітэт Васа (фінск.: Vaasan yliopisto) — фінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Васа.

Універсітэт Васа
фінск.: Vaasan yliopisto
Арыгінальная назвафінск.: Vaasan yliopisto
Міжнародная назваангл.: University of Vaasa
Заснаваны1968
РэктарЯры Кусіста[d]
Студэнты5 000
РазмяшчэннеВаса
Сайтuwasa.fi
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

Універсітэт Васа — гэта міждысцыплінарны бізнес-арыентаваны ўніверсітэт. Кампус універсітэта размешчаны на беразе Батнічнага заліва побач з цэнтрам горада Васа. Універсітэт ператварыўся з Вышэйшай школы эканомікі, заснаванай у 1968 годзе, ва ўніверсітэт, які складаецца з чатырох розных школ: школы бухгалтарскага ўліку і фінансаў, школы менеджменту, школы маркетынгу і камунікацый і школы тэхналогій і інавацый. Універсітэт Васа — адзін з найбуйнейшых бізнес-універсітэтаў Фінляндыі. Універсітэт налічвае каля 500 супрацоўнікаў, у тым ліку 180 выкладчыкащ і 54 прафесара. Каля 5 000 студэнтаў у цяперашні час навучаюцца па розных праграмах ва ўніверсітэце.

Спасылкі