Універсітэт індзейскіх народаў імя Д. Ч. Хаскела

Універсітэт індзейскіх народаў імя Д. Ч. Хаскела (англ.: Haskell Indian Nations University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лоўрэнс у штаце Канзас, ЗША.

Універсітэт індзейскіх народаў імя Д. Ч. Хаскела
англ.: Haskell Indian Nations University
Арыгінальная назваангл.: Haskell Indian Nations University
Заснаваны1884
Студэнты731[1]
РазмяшчэннеЛоўрэнс, Канзас, ЗША
Сайтhaskell.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

Заснаваная ў 1884 годзе як школа-інтэрнат для індзейскіх дзяцей, вучэльня ператварылася ва ўніверсітэт, які кіруецца Бюро па справах індзейцаў ЗША. Вучэльня была заснавана для абслугоўвання членаў індзейскіх плямёнаў, афіцыйна прызнаных федэральным урадам Злучаных Штатаў. Гэта старэйшая пастаянна дзеючая федэральная вучэльня для амерыканскіх індзейцаў. Прыкладна 140 племянных народаў ЗША і абшчын карэннага насельніцтва Аляскі прадстаўлены ва ўніверсітэце, які фінансуецца непасрэдна Бюро індзейскай адукацыі ў якасці адказнасці ЗША перад індзейскімі плямёнамі.

У 1887 годзе вучэльня была перайменавана ў Інстытут імя Д. Ч. Хаскела — ў гонар Дадлі Чэйза Хаскела, члена Кангрэса ЗША ад 2-й акругі Канзаса, які дамогся будаўніцтва вучэльні для індзейцаў ў Лоўрэнсе.

Дванаццаць будынкаў кампуса былі прызнаны нацыянальнымі гістарычнымі славутасцямі ЗША. Універсітэт з'яўляецца сядзібай для культурнага цэнтра і музея, залы спартыўнай славы амерыканскіх індзейцаў, старэйшай індзейскай студэнцкай газеты ў краіне і шматлікіх студэнцкіх клубаў і арганізацый. Шматлікія скульптуры і фрэскі размешчаны па ўсім кампусе.

Структура

  • Каледж гуманітарных навук
  • Каледж прыродазнаўчых і сацяльных навук

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі