Уотэрлоўскі ўніверсітэт

Уотэрлоўскі ўніверсітэт (англ.: University of Waterloo) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уотэрлоа ў правінцыі Антарыа, Канада.

Уотэрлоўскі ўніверсітэт
англ.: University of Waterloo
Выява лагатыпа
Арыгінальная назваангл.: University of Waterloo
Заснаваны1959
Студэнты29 956
РазмяшчэннеУотэрлоа, Антарыа, Канада
Сайтuwaterloo.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны, каб задаволіць патрэбу Канады ў падрыхтоўцы інжынераў і тэхнікаў для пасляваеннай эканомікі, якая хутка развівалася. Сёння выпускнікоў універсітэта можна знайсці па ўсёй Канадзе і больш чым у 150 краінах свету.

Галоўны кампус знаходзіцца на 404 гектарах зямлі, прылеглай да верхняй частцы горада і парку. Універсітэт таксама кіруе трыма спадарожнікавымі кампусамі і чатырма афіляванымі ўніверсітэцкімі каледжамі.

Структура

  • Школа грамадскага здароўя і сістэм аховы здароўя
  • Школа бухгалтарскага ўліку і фінансаў
  • Школа інтэрактыўнага дызайну і бізнэсу
  • Школа міжнародных адносін
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа архітэктуры
  • Школа прадпрымальніцтва і бізнесу
  • Школа навакольнага асяроддзя, прадпрымальніцтва і развіцця
  • Школа экалогіі, рэсурсаў і ўстойлівасці
  • Школа планавання
  • Школа камп'ютарных навук
  • Школа оптаметрыі і навукі пра зрок
  • Школа фармацыі

Спасылкі