ФК Майнц 05

нямецкі футбольны клуб

«Майнц 05» (ням.: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клуб з горада Майнц, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 года і, акрамя футбола, маецца гандбольны клуб, а таксама клуб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сезона 2009/10 у Бундэслізе.

Майнц 05
Выява лагатыпа
Поўная назва1. Fußball- und Sport-Verein Mainz 05 e.V.
Заснаваны27 сакавіка 1905
ГорадМайнц, Германія
СтадыёнМева Арэна
Умяшчальнасць: 34 034
ПрэзідэнтШтэфан Гофман[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатБундэсліга
2022/239 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Найбольш значнымі поспехамі клуба з’яўляюцца ўдзел у розыгрышу нямецкай Бундэслігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЕФА ў сезоне 2005/06 і ўдзел у паўфінале на Кубак Германіі ў сезоне 2008/09. Пасля паляпшэння фінансавага становішча клуб распачаў будаўніцтва новага стадыёна. 5 мая 2009 года ў наваколлях Майнца пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофейс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.

Гісторыя

Раннія гады

Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клуб, якая зведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клуб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням.: Süddeutschen Fußballverband) клуб аб’яднаўся з іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клубу. Пасля Першай сусветнай вайны ў клубу зноў адбылося зліццё, на гэты раз, з клубам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманда «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клубам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, і патрапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасля перамогі ў рэгіянальнай Крайслізе.

Перыяд Трэцяга Рэйха

У 1920—1930-я гады клуб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гесэна, уключаючы першае месца па заканчэнні сезонаў 1931/32 і 1932/33. Пасля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням.: Gauliga Südwest), якая ў тыя часы з’яўлялася адной з шасці вядучых рэгіянальных лігаў Рэйха. Аднак, у дадзеным дывізіёне клуб правёў усяго адзін сезон. У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клуб з іншым спартыўным таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусветнай вайны клуб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
2 АбФіліп Мвенэ1994
3 АбСеп ван дэн Берг2001
5 АбМаксім Ляйч1998
7 ПАЛі Джэ Сон1992
8 ПАЛеандру Барэйру2000
9 НапКарым Анісіва1992
10 НапМарка Рыхтэр1997
11 НапДжэсік Нганкам2000
14 ПАТом Краус2001
16 АбШтэфан Бель1991
17 НапЛюдавік Ажорк1994
18 ПАНадзім Аміры1996
19 АбАнтані Касі1997
Паз.ІмяНар.
20 ПАЭдымілсан Фернандыш1996
21 АбДані да Коста1993
23 ПАЖазуа Гілавагі1990
24 ПАМервель Папела2001
25 АбАндрэас Ханчэ-Ольсен1997
27 БрРобін Цэнтнер1994
29 НапДжонатан Буркарт2000
30 АбСільван Відмер (капітан)1993
31 ПАДамінік Кор1994
33 БрДаніэль Бац1991
43 НапБраян Груда2004
44 НапНельсан Вайпер2005

Спасылкі