Фам Хунг

Фам Хунг (в’етн.: Phạm Hùng, сапраўднае імя — Фам Ван Тхіен; 11 чэрвеня 1912 — 10 сакавіка 1988) — в’етнамскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, старшыня Савета Міністраў В’етнама з 1987 па 1988 гады.

Фам Хунг
в’етн.: Phạm Hùng
2-і прэм’ер-міністр В’етнама[d]
18 чэрвеня 1987 — 10 сакавіка 1988
Нараджэнне11 чэрвеня 1912(1912-06-11)[1][2]
Смерць10 сакавіка 1988(1988-03-10)[1][2] (75 гадоў)
Партыя
Дзейнасцьпалітык
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Gold Star Order
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў правінцыі Віньлонг, з 16 гадоў удзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1930 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Індакітая. У 1931 годзе арыштаваны французскімі ўладамі і прысуджаны да смяротнага пакарання, замененай на катаржныя працы, правёў 14 гадоў у зняволенні.

Пасля жнівеньскай рэвалюцыі абраны сакратаром Часовага камітэта Кампартыі па Паўднёвым В’етнаме. Падчас вайны ў Індакітаі 1946—1954 гадоў займаўся арганізацыяй паліцэйскіх сіл Паўднёвага В’етнама.

На 2-м з’ездзе КПВ у 1951 годзе абраны членам Цэнтральнага камітэта партыі. Пасля Жэнеўскіх пагадненняў 1954 года ў якасці кіраўніка дэлегацыі В’етнамскай народнай арміі ў званні палкоўніка ўдзельнічаў у Сайгоне ў перамовах з урадам Паўднёвага В’етнама.

У 1956 годзе абраны членам Палітбюро ЦК КПВ, сакратар ЦК партыі ў 1958—1960 гадах. У 1958 годзе прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра ДРВ, пасля чаго прызначаны сакратаром КПВ у Паўднёвым В’етнаме (1967—1975) і палітычным камісарам Узброеных Сіл вызвалення Поўдня. Адзін з кіраўнікоў аперацыі «Хашымін», якая завяршылася поўным вызваленнем Паўднёвага В’етнама.

Пасля аб’яднання В’етнама ў 1976 годзе прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра, а з 1980 па 1987 гады адначасова быў міністрам унутраных спраў СРВ. У чэрвені 1987 года абраны старшынёй Савета Міністраў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам і займаў гэтую пасаду да сваёй смерці, таксама быў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі В’етнама II—VII скліканняў (1960—1988).

Раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу 10 сакавіка 1988 года ў Хашыміне, знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы[3].

Зноскі

  • Pham Hung, 75, Prime Minister Of Vietnam and Early Rebel, Dies — NYTimes.com
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)