Ханука

Ха́нука (іўр.: חֲנֻכָּה — Ханука — асвячэнне, абнаўленне; арам.: חנכתה; стар.-грэч.: τὰ ἐνκαίνια) — яўрэйскае свята, пачынаецца 25 кіслева і працягваецца восем дзён да 2 ці 3 тэвета. Свята было ўстаноўлена ў II стагоддзі да н.э. у памяць пра ачышчэнне Храма, асвячэнне ахвярніка і аднаўленне храмавай службы Макавеяў, якія рушылі за разгромам і выгнаннем з Храмавай гары грэка-сірыйскіх войскаў і іх яўрэйскіх саюзнікаў у 165 годзе да н.э.

Ха́нука (іўр.: חֲנֻכָּה)
Ха́нука (іўр.: חֲנֻכָּה)
ханукія
ТыпЯўрэйскі
інакш«свята агнёў», «свята Макавеяў»
ЗначэннеПерамога над грэкамі;
асвячэнне ахвярніка і Храма;
цуд з гарлачыкам масла;
замена прапушчанага свята Сукот
Адзначаеццаяўрэямі
у перыяд з25 кіслеў
па2 тэвет ці 3 тэвет
Святкаваннесінагога, сям'я
ТрадыцыіМалітва ў сінагозе, Галель.
Запальванне свечак дома
Ханукія, дрэйдл, латкес, суфганія

За тры гады перад тым, у той жа самы дзень 25 кіслева, Антыёх Епіфан апаганіў святыню Ізраіля.

Даты

  • Заход сонца 22 снежня 2019 г. – надыход ночы 30 снежня 2019 г[1]
  • Заход сонца 10 снежня 2020 г. – надыход ночы 18 снежня 2020 г
  • Заход сонца 28 лістапада 2021 г. – надыход ночы 6 снежня 2021 г[2]
  • Заход сонца 18 снежня 2022 г. - надыход 26 снежня 2022 г
  • Заход сонца 7 снежня 2023 г. - надыход ночы 15 снежня 2023 г
  • Заход сонца 25 снежня 2024 г. - надыход 2 студзеня 2025 г

Зноскі

Спасылкі