Храм Афаі

Храм Афаі або Храм Афеі (Ναός Αφαίας) — старажытна-грэчаскі храм, прысвечаны багіні Афаі на востраве Эгіна, што ў Сараніцкім заліве.

Славутасць
Храм Афаі
грэч. Ναός της Αφαίας
37°45′15″ пн. ш. 23°32′00″ у. д.HGЯO
Краіна Грэцыя
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыльАрхітэктура Старажытнай Грэцыі[d]
Дата заснавання500 да н.э.
Сайтodysseus.culture.gr/h/2/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура храма

Пры пабудове храма Афаі быў выкарыстаны дарыйскі ордар. Першапачаткова ў канструкцыі было 34 калоны, аднак, цяпер засталіся толькі 24. Яны стаяць вертыкальна, утвараючы першы і другі ярусы храма. Характэрна, што вуглавыя калоны пры пабудове былі спецыяльна патоўшчаная для таго, каб надаць храму больш эфектнае візуальнае ўспрыманне. Заходні франтон, датаваны V стагоддзем да н. э. упрыгожваюць скульптурныя групы, якія паказваюць барацьбу грэкаў і траянцаў за цела Патрокла. Таксама некаторыя эксперты сыходзяцца ў меркаванні, што ўсходні франтон быў выкананы ў класічным стылі. Верагодна, у пабудове храма выкарыстоўваўся порцік. У целле высіўся аб’ект пакланення — статуя багіні Афаі. Непадалёк ад яе размяшчаўся басейн, які напаўняўся аліўкавым алеем. Там грэкі здзяйснялі рытуальныя выліванні. На дадзены момант цэнтральная статуя і басейн лічацца згубленымі.

Месцазнаходжанне

Храм размешчаны на паўночна-ўсходнім краі выспы на ўзгорку над мысам.

Ён знаходзіўся ў 13 кіламетрах на ўсход ад сталіцы Эгіны і быў пабудаваны каля 500 года да н. э. на месцы больш старога храма, які існаваў з каля 570 г. да н. э. і разбуранага ў выніку пажару ў каля 510 г. да н . э.

Цяперашні стан

Рэканструкцыя ўсходняга франтона
Рэканструкцыя заходняга франтона

У 1811 годзе брытанскія і нямецкія мастакі і архітэктары (Джон Фостэр, Кокерэл, барон Халер фон Халерштайн) завалодалі некалькімі статуямі, якія ўпрыгожвалі франтоны. Сышоўшы з малатка аўкцыёну, яны дасталіся кронпрынцу Баварскаму. Цяпер яны захоўваюцца ў Гліптатэцы Мюнхена.

Заўвагі

  • Месца, дзе размяшчаюцца храм Афаі, рэшткі храма Пасейдона і старажытнагрэцкага Акропаля ўтвараюць роўнабаковы трыкутнік. На глебе гэтага некаторыя людзі, якія займаюцца ў галіне звышнатуральных даследаванняў будуюць здагадкі аб пазаземных уласцівасцях храма.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі