Хрыбет Чэрскага (Усходняя Сібір)

Хрыбет Чэрскага — горная сістэма ў Паўночна-Усходняй Сібіры. Найвышэйшы пункт — гара Перамога (3147 м).

Хрыбет Чэрскага?
Краіна
Хрыбет Чэрскага (Усходняя Сібір) (Расія)
Хрыбет Чэрскага (Усходняя Сібір)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Распасціраецца ад ніжняга цячэння ракі Яна да вярхоўяў р. Калыма на 1500 км, шырыня да 400 км. Галоўныя хрыбты: Хадаранья, Тас-Хаяхтах, Чэмалгінскі, Курундзя, Чыбагалахскі, Баронг і інш. Утвораны сістэмай асобных хрыбтоў, масіваў, пласкагор’яў і міжгорных упадзін-грабенаў. Пераважаюць сярэдневышынныя горы. Найбольшыя ўпадзіны Мома-Селеняхская, Туастахская. Горная сістэма складзена з метамарфічных парод пратэразою і ніжняга палеазою, сланцаў і пясчанікаў мезазою, прарваных інтрузіямі юрскіх гранітаў. Больш за 350 ледавікоў, агульная плошча 157 км². Характэрныя формы мярзлотнага рэльефу. Радовішчы золата, волава, каменнага вугалю. Схілы гор укрыты лістоўнічнай тайгой. Вышэй мяжы лесу (650 м на поўдні, 250—400 м на поўначы) пояс кедравага сланіку, хмызняковай вольхі, горнай тундры; на вяршынях найбольш высокіх хрыбтоў камяністыя пустыні. У далінах рэк гаі з таполі і чазеніі.

Адкрыты ў 1926 годзе С. В. Обручавым і названы ў гонар даследчыка Сібіры Яна Чэрскага.