Цусімская бітва

Цусімская марская бітва (па-японску: 対馬海戦, цусіма-кайсэн або, часцей, 日本海海戦, ніханкай-кайсэн — марская бітва ў Японскім моры) — марская бітва 14 (27) мая 1905 года — 15 (28) мая 1905 года ў раёне вострава Цусіма (Цусімскі праліў), у якой расійская 2-я эскадра флоту Ціхага акіяна пад камандаваннем віцэ-адмірала Зіновія Пятровіча Ражэственскага пацярпела разгромнае паражэнне ад Імператарскага флоту Японіі пад камандаваннем адмірала Хэйхаціра Тога. Апошняя, вырашальная марская бітва Руска-японскай вайны 1904—1905 гг., падчас якой руская эскадра была цалкам разгромлена. Большая частка караблёў была патоплена ці затоплена экіпажамі сваіх караблёў, частка капітулявала, некаторыя інтэрнаваліся ў нейтральных портах і толькі чатыром атрымалася дайсці да рускіх портаў. Бітве папярэднічаў знясільваючы, бяспрыкладны ў гісторыі паравых флотаў 18 000-мільны (33 000-кіламетровы) пераход вялікай, рознатыповай па карабельным складзе, рускай эскадры з Балтыйскага мора на Далёкі Усход. Да пачатку бітвы японскія караблі мелі перавагу: у магутнасці артылерыйскага агню (910 ствалоў супраць 228); хуткастрэльнасці гармат (360 выстралаў у хвіліну супраць 134, а таксама большае фугаснае дзеянне снарадаў); у хуткасці (16-18 вузлоў супраць 12-13); у браніраванні (у сярэднім 60 % супраць 40)[2].

Цусімская бітва
Асноўны канфлікт: Руска-японская вайна
Дата27 мая28 мая (14 мая — 15 мая) 1905
МесцаЦусіма
(34°33,98′ пн. ш. 130°09,6′ у. д.HGЯO)
ВынікПерамога японскага флоту
Праціўнікі
Сцяг ВМФ Расіі Расійская імперыя
Сцяг ВМС Японіі Японская імперыя
Камандуючыя
віцэ-адмірал Зіновій Пятровіч Ражэственскі
контр-адмірал Мікалай Іванавіч Небагатаў
контр-адмірал Оскар Адольфавіч Энквіст
адмірал Тога Хэйхаціра
віцэ-адмірал Камімура Хіканадзё
віцэ-адмірал Дэва Сігэто
контр-адмірал Урыу Сатакіты
віцэ-адмірал Катаока Сіціра
контр-адмірал Тога Масаміці
контр-адмірал Ямада
Сілы бакоў
8 эскадраных браняносцаў
3 браняносцы берагавой абароны
1 браняносны крэйсер
8 крэйсераў (з іх 2 састарэлых браняносных)
1 дапаможны крэйсер
9 мінаносцаў
2 шпітальных судна
6 дапаможных суднаў
4 браняносца 1 класа
8 браняносных крэйсераў
2 састарэлых браняносца 2 класа
1 састарэлы браняносны крэйсер 3 класа
15 крэйсераў
21 эсмінец
44 мінаносца
21 дапаможны крэйсер
4 кананерскія лодкі
3 авізо
2 шпітальных судна
Страты
19 караблёў патоплены, 2 падарваны сваім экіпажам (6 браняносцаў, 3 браняносныя крэйсеры, 1 браняносец берагавой абароны, 2 крэйсеры, 1 дапаможны крэйсер, 5 мінаносцаў, 3 дапаможныя судны)
5 караблёў здаліся ў палон
2 шпітальныя судны захоплена ў палон (пасля адно з іх адпушчана)
6 суднаў інтэрнавалася (3 крэйсеры, 1 мінаносец, 2 дапаможныя судны)
5045 чалавек забіта
803 паранена
6016 узята ў палон
3 мінаносцы патоплены
117 чалавек забіта
538 паранена[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэта бітва — найвялікшая сусветная падзея, выключная па сваіх грандыёзных маштабах, драматычнай насычанасці і вынікам. У гісторыі марскіх войнаў яна параўнальна: з Саламінскай бітвай (480 год да нашай эры); бітвай пры Лепанта (1571 год), бітвай ля мыса Трафальгар[3].

Хэйхаціра Тога на мастку флагманскага браняносца «Мікаса»

Цусімская бітва — найбуйнейшая ў эпосе дадрэдноўтнага браняноснага флоту, з'явілася ключавой падзеяй, якая прадвызначала зыход руска-японскай вайны на карысць Японіі. Падзеі і акалічнасці, звязаныя з баявым ужываннем у гэтай бітве караблёў розных класаў, паслужылі наступнаму якаснаму развіццю ваенна-марской тэхнікі ва ўсіх вядучых марскіх дзяржавах.

Зноскі

Літаратура

  • Золотарев В. А., Соколов Ю. Ф. Трагедия на Дальнем Востоке: Русско-японская война 1904—1905 гг.: В 2 кн. — М., 2004.
  • Золотарев В. А., Козлов И. А. Русско-японская война 1904—1905 гг. Борьба на море. — М.: Наука, 1990.
  • История русско-японской войны 1904—1905 гг. / Под ред. И. И. Ростунова. — М., Наука, 1977.
  • Быков П. Д. Русско-японская война 1904—1905 гг. Действия на море (М.: Военмориздат, 1942).

Спасылкі