Цюн Яа (пісьменніца)

Цюн Яо (англ.: Qiong Yao, кіт. 瓊瑤, піньінь Qióng Yáo, нар. 20 красавіка 1938) — псеўданім Чэнь Чжэ, тайваньскай пісьменніцы і прадзюсара, якую прызнаюць самым папулярным аўтарам любоўных раманаў на кітайскай мове[2]. За сваё жыццё яна стварыла больш за 50 раманаў. Па яе творах знята больш за 100 фільмаў і тэлесерыялаў[3].

Цюн Яа
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння20 красавіка 1938(1938-04-20) (86 гадоў) ці 30 красавіка 1938(1938-04-30)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
МужPing Hsin-tao[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт-песеннік, аўтарка-кампазітар, тэлепрадзюсар, сцэнарыст
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кароткая біяграфія

Яна і яе брат-блізнюк нарадзіліся ў 1938 годзе падчас Другой кітайска-японскай вайны ў Чэнду, правінцыя Сычуань, у бацькоў, уцекачоў з Пекіна, занятага японскімі войскамі ў 1937 годзе. Бацькі Чэнь Чжыпін (陳致平) і маці Юань Сіншу (袁行恕) атрымалі добрую адукацыю. У 1942 годзе сям’я пераехала ў родны горад Чэнь Чжыпіна, Хэн’ян, правінцыя Хунань, каб далучыцца да дзядулі Чэнь Мосі (陳墨西). У 1944 годзе, пасля падзення Хэн’яна  (руск.), яны перажылі цяжкае падарожжа ў ваенную сталіцу Чунцын, падчас якога ім некалькі разоў цудам удалося пазбегнуць смерці.

У 1949 годзе яе сям’я пераехала на Тайвань, дзе Чэнь скончыла эксперыментальную пачатковую школу Тайбэйскага ўніверсітэта (臺北師範學校附屬小學) і тайбэйскую муніцыпальную сярэднюю школу для дзяўчынак Чжуншань. Тройчы праваліўшы ўступныя экзамены ва ўніверсітэт, яна выйшла замуж за пісьменніка Ма Сэньцына.

Кар’ера

У 18 гадоў Цюн Яа закахалася ў свайго школьнага настаўніка кітайскай мовы. Гэты вопыт лёг у аснову яе дэбютнага рамана «За акном», які стаў адным з самых папулярных яе твораў і паклаў пачатак яе пісьменніцкай кар’еры[4].

Раманы Цюн Яо спачатку публікаваліся ў часопісе Crown Magazine, які належаў Пін Сінь-таа, а затым выходзілі ў выдавецтве Crown Publishing, што таксама належыць Піну, які пазней стаў яе другім мужам[4]. Удваіх яны займаліся экранізацыяй літаратурных твораў, часта самі выступаючы ў якасці прадзюсераў або сцэнарыстаў[4]. У экранізацыях 1970-х гадоў часта фігуравалі Брыджыт Лін  (англ.), Джаан Лін  (руск.), Чарлі Чын  (руск.) і/або Чын Хан  (англ.).

Яе любоўныя раманы былі вельмі добра прыняты на Тайвані, і да 1990-х гадоў яна таксама стала адным з самых прадаваных аўтараў у мацерыковым Кітаі[5]. Раманы-бэстсэлеры «За акном» і «У глыбіні двара» (1969) неаднаразова перавыдаваліся[4].

У яе творах часта малююцца сумніўныя з пункту гледжання грамадскіх нормаў рамантычныя адносіны (напрыклад, паміж настаўнікам і вучаніцай)[4]. Яе любоўныя раманы і іх экранізацыі падвяргаліся крытыцы за іх меладраматычныя сюжэтныя лініі[6][7][8] і шматслоўныя дыялогі[9]. Чытачы і гледачы Цюн Яа — пераважна жанчыны, паколькі асноўны акцэнт у яе творах зроблены на пачуццях маладых жанчын[10].

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)