Шатаны

Шатаны[1] — беларускія міфалагічныя персанажы, якія не нясуць зла, але і не славяцца ніякімі добрымі справамі.


Апісанне

Шатаны — гультаі і дармаеды.

У народным фальклоры Беларусі Шатаны выступаюць як сімвалы гультайства і назойлівасці. У беларускай міфалогіі Шатаны вядомы як істоты, вядучыя зусім бесталковы лад жыцця. Карысці ад гэтых істот ніякай. Шатаны могуць цэлымі днямі хадзіць па дарогах, палях, лясах, не робячы нічога карыснага.

Характары ў Шатаноў кепскія. Паміж сабой яны не кантактуюць, а ў выпадку бяды не прыходзяць адзін аднаму на дапамогу. Яны паляць смуродны тытунь і гыркаюць адзін на аднаго. Ні ўсмешкі, ні добрага слова ад іх не дачакаешся. Адна толькі панурая буркатня.

Лад жыцця

Гэтыя міфалагічныя персанажы пастаянна адцягваюць іншых ад працы. Яны могуць прычапіцца да чалавека і схіляць яго да такога ж дурнога бадзяння. У беларускім фальклоры гаворыцца, што злыя міфалагічныя персанажы (напрыклад, Ведзьма) дражняць Шатаноў. Так як Шатаны яшчэ і баязлівыя істоты — яны хаваюцца або ўцякаюць ад сваіх крыўдзіцеляў.

Здараецца, што Шатаны гінуць ад свавольства і нападаў злых духаў і істот. Калі Шатаны стамляюцца ад пастаяннага хаджэнні, яны часам плятуць лапці і робяць сабе кіі. Лапці хутка сціраюцца, а кіі ламаюцца ад пастаянна бескарыснага бадзяння.[2]

Зноскі