Шварн Данілавіч

Шварн Данілавіч, хроснае імя Іаан (1230-я — 1270) — кароль рускі (12641270), вялікі князь літоўскі (12671270).

Шварн Данілавіч
Вялікі князь літоўскі
1267 — 1270
ПапярэднікВойшалк
ПераемнікТрайдзень
Кароль рускі
1264 — 1270
ПапярэднікДаніла Раманавіч
ПераемнікЛеў Данілавіч
Нараджэнне1230
Смерць1270 ці 1269
Месца пахавання
РодРурыкавічы
БацькаДаніла Раманавіч
МаціГанна Мсціслаўна[d]
ЖонкаМіндоўгаўна[d]
Дзейнасцьманарх, royalty
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Малодшы сын галіцка-валынскага князя і рускага караля Данілы.

У 1254 годзе ажаніўся з дачкой Міндоўга, у 1255 годзе браў удзел у паходзе цесця на Люблін. У 1256 годзе разам з бацькам, братамі Раманам і Львом, ваўкавыскім кн. Глебам і свіслацкім кн. Ізяславам хадзіў супраць ятвягаў. Удзельнічаў у паходах кн. Данілы на гарады балахоўскай зямлі[uk], прызналыя мангольскую ўладу.

Позняй вясною 1262 года ўдзельнічаў у мазоўскім паходзе Міндоўга. Пасля захопу Плоцка літоўска-рускае войска аблажыла ў Яздаве пад Варшавай мазавецкага кн. Земавіта з сынам Конрадам. Праз здраду Яздаў быў захоплены Міндоўгам і Шварнам, падчас штурму загінуў Земавіт, а Конрад трапіў у палон. Паводле адной з версій, Шварн уласнаручна адсек галаву Земавіту, свайму швагру, што аднак малаверагодна. Мазавецкае рыцарства ў пагоні пацярпела паразу пад Длугасёдламі (5.8.1262).

У 1264 годзе па смерці бацькі Шварн атрымаў Холм, праўда, склад і дакладныя межы ўдзелаў Данілавічаў застаюцца дыскусійнымі[1], але, бо Холм быў рэзідэнцыяй кн. Даніла апошнімі гадамі жыцця, напэўна, Шварн лічыўся непасрэдным спадкаемцам бацькі.[2] У 1264 годзе разам з дзядзькам кн. Васількам Раманавічам дапамог Войшалку вярнуць уладу ў Літве, заваяваць Нальшаны і Дзяволтву, адпомсціць ворагам. Пасля гэта на чале ўласных і літоўскіх войскаў напаў на Малую Польшчу, але Баляслаў Сарамлівы ў адказ парабаваў уладанні Шварна і разбіў яго пагоню пад Бранскам, што пахіснула пазіцыі Шварна ў Галіцка-Валынскім княстве на карысць яго брата і канкурэнта Льва.

У 1266 годзе Шварн з літоўскім і татарскім падмацаваннямі напаў на Сандаміршчыну, але быў разбіты Баляславам Сарамлівым пад Завіхостам (18.7.1266), бо не дачакаўся валынскіх падмацаванняў свайго дзядзькі кн. Васількі і напаў на палякаў першым, за што Васілька пазней наракаў яму.

У 1267 годзе атрымаў ад Войшалка ўладу ў Літве. Шварн прасіў Войшалка княжыць разам з ім, але той адмовіўся. Пасля забойства Войшалка кн. Львом Данілавічам, становішча Шварна ў Літве пахіснулася. У 1269 годзе памёр «бацька і гаспадар» Войшалка, саюзнік і дзядзька Шварна, уладзімірскі кн. Васілька Раманавіч. Памёр Шварн у 1270 годзе, магчыма, быў забіты.

Нашчадкаў не пакінуў, пасля яго смерці да ўлады ў Літве прыйшоў Трайдзень. Воласці Шварна на Русі дасталіся Льву Данілавічу.

Зноскі

Літаратура

  • Горский А. А. Русские земли в XIII—XIV веках. Пути политического развития. М., 1996.
  • Пчёлов Е. В. Рюриковичи — уникальный историко-генеалогический феномен // Семьи Рюриковичей в истории России. Материалы VII Новгородских генеалогических чтений. Великий Новгород, 2005. С. 21-65.