Эдуар Філіп

Эдуар Філіп (фр.: Édouard Philippe, нар. 28 лістапада 1970, Руан) — французскі палітык, дэпутат Нацыянальнай Асамблеі Францыі, мэр горада Гаўр, прэм’ер-міністр Францыі з 15 мая 2017 года па 3 ліпеня 2020 года.

Эдуар Філіп
фр.: Édouard Philippe
Эдуар Філіп. Верасень 2017 года.
Эдуар Філіп. Верасень 2017 года.
Сцяг171-ы Прэм’ер-міністр Францыі
23-і прэм’ер-міністр Пятай рэспублікі
15 мая 2017 — 3 ліпеня 2020
ПрэзідэнтЭманюэль Макрон
ПапярэднікБернар Казнёў
ПераемнікЖан Кастэкс
Сцяг Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі ад 7-й выбарчай акругі дэпартамента Прыморская Сена
17 чэрвеня 2012 — 15 чэрвеня 2017
ПапярэднікЖан-Іў Бесела[fr]
ПераемнікЖан-Луі Руслен[fr]
Сцяг Мэр Гаўра
24 кастрычніка 2010 — 20 мая 2017
ПапярэднікАнтуан Руфенахт[fr]
ПераемнікЛюк Леманье[fr]
Сцяг Прэзідэнт Згуртавання гаўрскай агламерацыі[fr]
18 снежня 2010 — 25 чэрвеня 2017
ПапярэднікАнтуан Руфенахт[fr]
Сцяг Дэпутат Генеральнага савета дэпартамента Прыморская Сена[fr] ад кантона Гаўр-5
17 сакавіка 2008 — 22 красавіка 2012
ПапярэднікЖан-Іў Бесела[fr]
ПераемнікАніта Жылета
Сцяг Дэпутат Рэгіянальнага савета Верхняй Нармандыі[fr]
29 сакавіка 2004 — 18 сакавіка 2008
Нараджэнне28 лістапада 1970(1970-11-28)[1][2][…] (53 гады)
ЖонкаÉdith Chabre[d][4]
Партыя Сацыялістычная партыя (1990—2002)
Саюз за народны рух (2002—2015)
Рэспубліканцы (2015—2017)
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Grand Cross of the National Order of Merit вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна Honorary Officer of the Order of Australia
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 11 кастрычніка 1970 года ў Руане (дэпартамент Прыморская Сена). У 1992 годзе скончыў Інстытут палітычных даследаванняў («Sciences Po») у Парыжы, у 1996 годзе — Нацыянальную школу адміністрацыі. Працоўную дзейнасць пачаў у Дзяржаўным савеце Францыі, дзе займаўся дзяржаўнымі закупкамі.

Яшчэ падчас навучання ў Sciences Po Эдуар Філіп уступіў у Сацыялістычную партыю і ўдзельнічаў у палітычнай кампаніі тагачаснага прэм’ер-міністра Мішэля Ракара. Затым яго палітычныя погляды ссунуліся ўправа. У 2001 годзе ён быў уключаны ў правы спіс Антуана Руфенаша на муніцыпальных выбарах у Гаўры, і пасля перамогі спіса атрымаў пасаду аднаго з віцэ-мэраў. У 2002 годзе ўпершыню паспрабаваў балатавацца ў Нацыянальны сход Францыі па 8-й выбарчай акрузе, але пацярпеў паразу. У гэтым жа годзе па запрашэнні Алена Жупэ прыняў актыўны ўдзел у стварэнні партыі Саюз за народны рух.

У 2004 годзе Жупэ быў вымушаны сысці ў адстаўку з пасады старшыні СНР з-за скандалу з фіктыўным наймам персаналу, і Філіп, які быў генеральным дырэктарам службаў Руху, таксама сышоў у адстаўку, заняўшыся юрыдычнай практыкай у адвакацкім бюро. У 2007 годзе, калі Жупэ на адзін месяц атрымаў партфель міністра экалогіі, Філіп працаваў у яго канцэлярыі, але той пацярпеў паразу ў сваёй акрузе на парламенцкіх выбарах і страціў партфель у другім урадзе Фіёна. У сувязі з гэтым Філіп зноў страціў работу на дзяржаўнай службе і з 2007 па 2010 год быў членам савета дырэктараў энергетычнай кампаніі Areva[5].

У 2008 годзе Эдуар Філіп быў абраны членам Генеральнага савета дэпартамента Прыморская Сена ад кантона Гаўр-5. У гэтым жа годзе зноў быў прызначаны віцэ-мэрам Гаўра, адказваў за эканамічнае развіццё і працу порта, занятасць, прафесійную падрыхтоўку, адукацыю і міднародныя дачыненні. У 2009 годзе ён стаў намеснікам мэра по пытаннях горадабудаўніцтва, гарадской інфрастуктуры і развіцця порта. Пасля адстаўкі Антуана Руфенаша 24 кастрычніка 2010 года абіраецца мэрам Гаўра. З 2007 года з’яўляўся намеснікам дэпутата Нацыянальнага сходу Францыі па 7-ай выбарчай акрузе дэпартамента Прыморская Сена Жана-Іва Бесела. Пасля смерці Бесела ў сакавіку 2012 года фармальна заняў яго месца, але ў працы Нацыянальнага сходу не ўдзельнічаў. На мінулых у чэрвені таго ж года чаргавых выбарах стаў кандыдатам правых па 7-ай акруўе і быў абраны дэпутатам. У сакавіку 2014 года правы спіс, які ўзначаліў Эдуар Філіп, перамог у 1-м туры муніцыпальных выбараў у Гавры, і ён захаваў за сабой пасаду мэра.

У 2016 годзе актыўна падтрымліваў Алена Жупэ пры падрыхтоўцы да прэзідэнцкіх праймерыз правых.

15 мая 2017 года рашэннем Эманюэля Макрона прызначаны прэм’ер-міністрам Францыі.

11 і 18 чэрвеня 2017 года адбыліся два туры парламенцкіх выбараў, па выніках якіх Сацыялістычная партыя, якая раней мела большасць у Нацыянальным сходзе, пацярпела паразу, страціўшы больш за палову месцаў.

19 чэрвеня прэзідэнт Макрон даручыў Філіпу сфарміраваць новы ўрад, і ўвечары 21 чэрвеня быў аб’яўлены яго склад.

31 кастрычніка 2017 года Палітычнае бюро рэспубліканцаў прыняла рашэнне пра выключэнне з партыі асоб, што ўвайшлі ў дзеючы ўрад, у тым ліку Эдуара Філіпа[6].

3 кастрычніка 2018 года Філіп уступіў на пасаду міністра ўнутраных спраў пасля адстаўкі Жэрара Калона[7] (16 кастрычніка 2018 года партфель міністра ўнутраных спраў атрымаў Крыстаф Кастанер[8]).

Зноскі

  • а б в г Emmanuel Macron picks centre-right Édouard Philippe as PM — 2017. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 15 мая 2017.
  • http://madame.lefigaro.fr/societe/qui-est-la-femme-du-premier-ministre-edouard-philippe-edith-chabre-170517-132275
  • Marion Mourgue. Édouard Philippe, un fils spirituel de Juppé au service de Macron (фр.). Le Figaro (15 мая 2017). Праверана 16 чэрвеня 2017.
  • Sébastien Tronche. Après des semaines d’imbroglio, LR finit par exclure Edouard Philippe et les Macron-compatibles en 15 minutes chrono (фр.). Europe 1 (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 9 лістапада 2017.
  • Christine Ducros. Édouard Philippe assure l'intérim de Gérard Collomb (фр.). le Figaro (3 кастрычніка 2018). Праверана 4 верасня 2018.
  • Remaniement : Castaner à l’intérieur, Guillaume à l’agriculture, Riester à la culture… (фр.). le Monde (16 кастрычніка 2018). Праверана 2018-2018-10-16.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)