Эканоміка Канады

Канада — развітая краіна, член Вялікай сямёркі і Вялікай двадцаткі, Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР). Разам з Мексікай і ЗША — сваім галоўным гандлёвым партнёрам — уваходзіць у зону свабоднага гандлю НАФТА. Таксама Канада з'яўляецца актыўным удзельнікам Садружнасці нацый і Франкафоніі. Канада адрозніваецца найвышэйшымі пазіцыямі ў свеце па ІЧР (12 месца), якасці жыцця, грамадзянскіх правах, эканамічнай свабодзе, ўзроўню адукацыі. Нягледзячы на постіндустрыяльны характар эканомікі, гаспадарка Канады мае выразны сыравінны твар і абапіраецца на мінеральныя, гідраэнергетычныя, лясныя, рыбныя і інш. рэсурсы.

Таронта — фінансавы цэнтр Канады

Агульныя асаблівасці і паказчыкі

Канада — па праву адной з самых багатых краін свету і адной з самых маштабных эканомік (замыкае першую дзясятку краін па намінальным ВУП) — з'яўляецца членам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і Вялікай сямёркі. Як і ў іншых развітых краінах, у канадскай эканоміцы пераважае сфера паслуг, дзе занята амаль тры чвэрці эканамічна актыўнага насельніцтва[1].

Фондавая біржа Таронта

Нягледзячы на тое, што ў ХХ стагоддзі рост вытворчасці, горназдабыўной прамысловасці і сектара паслуг ператварыў краіну з пераважна сельскагаспадарчай ў прамысловую і гарадскую, сярод іншых развітых краін свету Канада вылучаецца праз важнасць свайго сыравіннага сектара, у якім лесанарыхтоўка і нафтавая прамысловасць з'яўляюцца самымі прыбытковымі галінамі[2]. Многія гарады на поўначы Канады, дзе ўмовы для вядзення сельскай гаспадаркі неспрыяльныя, існуюць дзякуючы найбліжэйшым шахтам або крыніцам драўніны.

Канада мае змяшаную эканоміку; па індэксе Heritage Foundation яна мае меншую ступень эканамічнай свабоды, чым ЗША, але больш высокую, чым большасць заходнееўрапейскіх краін[3]. Фондавая біржа Таронта з 1500 зарэгістраванымі кампаніямі агульнай капіталізацыяй у 2 трлн долараў — сёмая ў свеце. Эканоміка Канады вельмі шчыльна інтэграваная з гаспадаркай ЗША: на паўднёвага суседа прыходзіцца 75 % канадскага экспарту і 58 — імпарту.[4] У 2015-16 гг.. ВУП Канады падрос усяго на 2 %, за 2017 — на 3 %. Па стане на 2017 год агульнанацыянальны ўзровень беспрацоўя ў Канадзе быў 6,3 %. Правінцыйныя долі беспрацоўя вар'іруюцца ад нізкага ўзроўню (5,8 % у 2009) у Манітобы да 17 % у правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор[5]. Федэральны доўг Канады ацэньваецца ў 1,6 млрд долараў (амерыканскіх). у 2016-17 гадах у параўнанні з $ 463,7 млрд у 2008-09 гадах[6].

Найноўшая гісторыя эканомікі

лагатып НАФТА

Эканамічная інтэграцыя з ЗША значна ўзрасла пасля Другой сусветнай вайны, амерыканскія тавары і галасы амерыканскіх СМІ сталі паўсюднымі. Гэта прыцягнула ўвагу канадскіх нацыяналістаў, якія непакояцца аб культурнай і эканамічнай аўтаноміі ў эпоху глабалізацыі. [7]. Пагадненне аб гандлі прадукцыяй аўтамабільнай прамысловасці ад 1965 года адкрыла межы для гандлю аўтамабілямі і камплектуючымі. У 1970-х занепакоенасць з нагоды энергетычнай самадастатковасці і ўдзелу замежнага капіталу ў апрацоўчых сектарах падштурхнула ліберальны ўрад прэм'ер-міністр П'ера Трудо да прыняцця Нацыянальнай энергетычнай праграмы і стварэння Агенцтва па наглядзе за замежнымі інвестыцыямі[8]. У 1980 годзе прэм'ер-міністр Браян Малруні адмяніў Нацыянальную энергетычную праграму і змяніў назву агенцтва па наглядзе за замежнымі інвестыцыямі на «Інвестмент Канада» з мэтай заахвочвання замежных інвестыцый[9]. Канадска-амерыканскае пагадненне аб свабодным гандлі 1988 года ліквідавала тарыфы паміж дзвюма краінамі, а Паўночнаамерыканскае пагадненне аб свабодным гандлі (НАФТА) ў 1992 годзе распаўсюдзілася і на Мексіку. У сярэдзіне 1990-х гадоў ліберальны ўрад на чале з Жанам Крэцьенам пачаў адкладаць штогадовыя бюджэтныя лішкі і стабільна выплаціў дзяржаўны доўг[10]. Глабальны эканамічны крызіс 2008 года выклікаў эканамічны спад, які можа павысіць ўзровень беспрацоўя ў краіне да 10 %[11]. Чысты знешні доўг Канады вырас з $ 40,6 млрд до $ 193,8 млрд у першым квартале 2010 года[12] Камбінаваны федэральны і правінцыйны дэфіцыт у 2009-10 фінансавым годзе можа дасягнуць $ 100 млрд[13] Дэфіцыт федэральнага бюджэту прагназуецца на ўзроўні C $ 49,2 млрд у 2010-11 гадах[14]

Прамысловасць

Здабыўная

Канада займае першае месца ў свеце па здабычы калійных солей, цынку і ўрану, а таксама вядучае месца па здабычы такіх металаў як золата, нікель, алюміній і свінец. Радовішчы металаў на Лаўрэнційскім узвышшы распрацоўваюцца ў асноўным адкрытым спосабам. Канада з’яўляецца буйным пастаўшчыком мінеральнай сыравіны ў ЗША і іншыя індустрыяльна развітыя краіны.

Энергетыка

Завод кампаніі Syncrude па перапрацоўцы бітумінозных пяскоў, Альберта

Атлантычнае ўзбярэжжа Канады ўтрымлівае велізарныя марскія радовішчы прыроднага газу, а правінцыя Альберта вядомая буйнымі нафтавымі і газавымі рэсурсамі: велізарныя запасы бітумінозных пяскоў ў раёне Атабаска робяць Канаду трэцяй па велічыні ў свеце краінай па запасах нафты (169 млрд тон у 2016) пасля Венесуэлы і Саудаўскай Аравіі[15]. Здабыча нафты вядзецца збольшага на захадзе Канады. Кампанія Syncrude Canada Ltd. займаецца перапрацоўкай бітумінозных пяскоў у правінцыі Альберта, за кошт якіх канада забяспечвае 14 % сваін нафтавых патрэбаў. Па гадавым аб’ёме здабычы прыроднага газу Канада знаходзіцца на 5-м месцы ў свеце (4,3 % сусветнай здабычы у 2016). Канада займае першае месца ў свеце па вытворчасці ўранавага канцэнтрату. Большая частка электраэнергіі (3/5) выпрацоўваецца на ГЭС, 15 % — на АЭС, па 10 % — на газе і вугалі. У Канадзе працуе самая вялікая дзеючая АЭС у сучасным свеце — Брус. Багатая на гідраэнергію Канада не вельмі зацікаўлена ў развіцці альтэрнатыўнай энергетыкі, таму па долі энергіі, атрыманай на ВЭС (1,8 % у 2013), яна саступае большасці развітых краін свету. Частку нафты, прыроднага газу і электраэнергіі Канада экспартуе ў ЗША, з'яўляючыся адной з нямногіх развітых краін-нета-экспарцёрў энерганосьбітаў[16].

Апрацоўчая

Bombardier CSeries CS100 у швейцарскім "убранні"

У Канадзе развіта апрацоўчая прамысловасць, галіны якой сканцэнтраваны на поўдні Антарыа і Квебека. [17]. Аснову апрацоўчай прамысловасці складае машынабудаванне, якое спецыялізуецца на вытворчасці транспартных сродкаў і кантралюецца ў асноўным кампаніямі ЗША. У аўтамабілебудаванні шырокае прадстаўніцтва маюць таксама японскія фірмы. Развіты сельскагаспадарчае і энергетычнае машынабудаванне, вытворчасць абсталявання для горназдабыўной і лясной прамысловасці (Таронта). У Манрэалі (Квебек) базуецца нацыянальная аэракасмічная прамысловасць (кампанія Bombardier Inc., што, дарэчы, акрамя самалётаў выпускае яшчэ цягнікі метро і трамваі). Канада — адзін з вядучых сусветных вытворцаў Hi-Fi і Hi-End кампанентаў, і акустычных сістэм. Металургія працуе на мясцовай сыравіне і прадстаўлена пераважна выплаўкай каляровых металаў (нікелевая, медная і інш.). Чорная металургія — вытворчасць чугуну і сталі — сканцэнтравана ў Прыазер’і (Гамільтан) і на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна. Буйнейшыя нафтаперапрацоўчыя заводы знаходзяцца ў Ванкуверы, Манрэалі, Эдмантане. Канада ўваходзіць у лік буйнейшых экспарцёраў калійных і азотных угнаенняў. Канада — вядучая лесапрамысловая дзяржава свету. Па экспарце піламатэрыялаў і паперы Канада займае 1-е месца ў свеце. Асноўная частка цэлюлозна-папяровай вытворчасці сканцэнтравана паблізу ГЭС на рацэ Святога Лаўрэнція.

Сельская гаспадарка

Канола і лён, Саскачэван

Канада з'яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных пастаўшчыкоў сельскагаспадарчай прадукцыі; канадскія прэрыі выдатна падыходзяць для вырошвання пшаніцы, кукурзы і іншых збожжавых[3]; прычым экспартная палітыка ў гэтай сферы вызначаецца Канадскай збожжавай камісіяй. Канада ўваходзіць у першую дзясятку краін свету па валавой вытворчасці збожжа. Усё большае распаўсюджанне канолы (канадскага рапсу) выводзіць Канаду ў сусветныя лідары па вытворчасці біяпаліва. Асноўныя вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі — фермерскія гаспадаркі, высокаспецыялізаваныя прадпрыемствы (пераважна збожжавыя і жывёлагадоўчыя з мясной і малочнай спецыялізацыяй). Большая частка апрацоўваемых зямель сканцэнтравана на поўдні, у стэпавай зоне. Тут спецыялізуюцца на збожжавай гаспадарцы, пашавай мясной жывёлагадоўлі і мясашэрснай авечкагадоўлі. У прыазёрных раёнах развіваецца малочная гаспадарка і пладаводства. Вялікае значэнне маюць рэсурсы пушнога звера і прамысловай рыбы (ласось, селядзец, палтус, траска).

Транспарт

У Канадзе развіты ўсе віды транспарту, для яе характэрна значная працягласць транспартных шляхоў. У апошнія дзесяцігоддзі найбольш хуткімі тэмпамі развіваўся аўтамабільны, трубаправодны і авіяцыйны транспарт. Чыгунка дамінуе ва ўнутраных перавозках масавых грузаў. Вялікае значэнне ва ўнутраных грузаперавозках маюць водныя шляхі, перш за ўсё Вялікія азёры і рака Святога Лаўрэнція.

Замежны гандаль

Канада уваходзіць у дзясятку лідараў сусветнага гандлю[18]. У 2015-16 гг.. Канада дэманстравала адмоўнае гандлёвае сальда (30-45 млрд долараў). У параўнанні з $ 46,9 млрд прафіцыту ў 2008 годзе[19]. гэта вельмі кепскія вынікі. Канада з’яўляецца буйным пастаўшчыком сыравіны і харчавання на сусветны рынак. Акрамя металаў, пшаніцы, электраэнергіі, драўніны, Канама экспартуе аўтамабілі і самалёты. Найбуйнейшымі імпарцёрамі канадскай прадукцыі з'яўляюцца Злучаныя Штаты (74,7 %), Кітай (4,3 %), Вялікабрытанія (2,6 %) і Японія (2,2 %). У 2016 годзе Канада імпартавала тавараў на суму больш за $ 429 млрд. Найбуйнейшымі пастаўшчыкамі ў краіну кляновага ліста былі ЗША (58,3 %), Кітай (10,8 %), Японія (2,6 %), Германія (2,5 %). Імпарт вельмі разнастайны, пераважаюць машыны і абсталяванне, прадукцыя хімічнай прамысловасці, спажывецкія тавары шырокага попыту.

Паводле звестак беларускай статыстыкі аб'ём двухбаковага гандлю паміж Беларуссю і Канадай склаў ў 2012 годзе 69,3 млн. даляраў. Агульны беларускі экспарт у Канаду павялічыўся ў параўнанні з 2011 годам на 21,5 млн. долараў. Канада ў 2012 годзе паставіла ў Беларусь тавараў на 35,3 млн. даляраў. Агульны аб'ём беларускага экспарту тавараў ў Канаду за 2017 год склаў 13,3 млн. даляраў ЗША. Гандлёвае сальда было адмоўным і склала 33,8 млн. даляраў. Асноўным артыкулам беларускага экспарту ў 2017 годзе былі азотныя ўгнаенні (42,4 %), мэбля, клееная фанера, вадкасныя помпы, шкловалакно, прылады на вадкіх крышталях, лазеры, прадукты харчавання. Канадскі імпарт у Беларусь па выніках 2017 года склаў 47,1 млн. даляраў ЗША. У нашу краіну пастаўляліся лекавыя сродкі і вакцыны, марожаная рыба, перадаткавыя механізмы машын, абсталявання і транспартных сродкаў, моцныя спіртныя напоі, пілы, дыягнастычныя рэагенты, камп'ютары. Варта зазначыць, што і Беларусь і Канада з'яўляюцца найбуйнейшымі экспарцёрамі калійных солей у свеце. Не могучы паставіць нам калійных соляў, Канада скрыгоча зубамі і раз у некалькі гадоў прывозіць на Мінск-Арэну «Cirque du Soleil». У экспарце паслуг — за кошт транспартных і інфармацыйных — Беларусь мае дадатнае сальда (8,9 млн даляраў у 2017 годзе).[20]

Зноскі