Эльблёнг

Э́льблёнг[2] (польск.: Elbląg; ням.: Elbing) — горад на правах павета ў паўночнай Польшчы з насельніцтвам 122 717[3] чалавек на 2014 год і адміністрацыйны цэнтр Эльблёнгскага павета. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводства. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнгскага ваяводства (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскім ваяводстве (1945—1975). Горад з’яўляецца портам на рацэ Эльблёнг, якая ўпадае ў Віслінскі заліў прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым даючы гораду доступ да Балтыйскага мора праз падуладны Расіі Балтыйскі праліў.

Горад
Эльблёнг
польск.: Elbląg
Герб[d]Сцяг[d]
Герб[d]Сцяг[d]
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1237
Першая згадка
Ранейшыя назвы
да 1945Эльбінг
Горад з
Плошча
79,82 км²
Вышыня цэнтра
1,5—92 м
Насельніцтва
123 659 чалавек[1] (2013)
Шчыльнасць
1549 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 55
Паштовыя індэксы
82-300 да 82-314
Аўтамабільны код
NE
TERC
2861011
Афіцыйны сайт
Эльблёнг на карце Польшчы ±
Эльблёнг (Польшча)
Эльблёнг
Эльблёнг (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Эльблёнг

Эльблёнг упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў перыяд кіравання караля Альфрэда паводле звестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.

Гісторыя

Заснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).

Гістарычна прускі горад, цэнтр старажытнапрускай вобласці Памезанія, Эльблёнг стаў часткай Польшчы толькі пасля Другой сусветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюза.

Эканоміка

У горадзе развіты цяжкае і транспартнае машынабудаванне (вытворчасць турбін, кавальска-прэсавага, суднавага абсталявання, станкоў), дрэваапрацоўчая, швейная, харчовая прамысловасць[4].

Славутасці

Кафедральны сабор Св. Мікалая

Гарады-пабрацімы

Эльблёнг з’яўляецца пасябраным з:[5]

Зноскі

Літаратура

Спасылкі