Юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Юбіле́йны меда́ль «100 год Узбро́еных Сіл Рэспу́блікі Белару́сь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 28 верасня 2017 года ўказам № 356 «Аб устанаўленні юбілейнага медаля „100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь“».
Юбілейны медаль «100 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тып | Медаль |
Каму ўручаецца | 1. Вайскоўцы, якія праходзяць ваенную службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх рэзультатаў у службовай дзейнасці; 2. ветэраны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых краін, іншыя асобы, якія ўнеслі вялікі ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Рэспублікі Беларусь і будаўніцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. |
Падставы ўзнагароджання | У гонар Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. |
Дата заснавання | 28 верасня 2007 |
Статус | уручаецца |
Старэйшая | юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медалём будуць узнагароджвацца ваеннаслужачыя Узброеных Сіл Беларусі (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; ветэраны Узброеных Сіл, службовыя асобы дзяржаўных органаў Беларусі і іншых краін, а таксама іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне абараназдольнасці рэспублікі і будаўніцтва Узброеных Сіл.
Апісанне
Медаль вырабляецца з медна-нікелевага сплаву. На яго правым боку адлюстравана эмблема Узброеных Сіл Беларусі. Над ёй па крузе размешчаны надпіс «Сэрцам адданыя роднай зямлі», унізе на хвалістай выгнутай залацістай стужцы — надпіс «1918 — 2018».
На адваротным боку медаля па акружнасці адлюстраваны серабрысты лаўровы паўвянок з выгнутай стужкай ля асновы, які ў верхняй частцы пераходзіць у надпіс «Рэспубліка Беларусь». Пад ім — зорка Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў серабрыстых праменях, ніжэй — надпіс «Узброеным Сілам 100 год»[1].