Юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі»

юбілейны медаль Беларусі

Юбіле́йны меда́ль «100 год міліцыі Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана ў 2016 годзе ў адпаведнасці з указам нумар 173.

Юбілейны медаль «100 год міліцыі Беларусі»
КраінаБеларусь
ТыпМедаль
Каму ўручаецца

1. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў і вайскоўцы ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў (за выключэннем вайскоўцаў тэрміновай вайсковай службы), дасягнуўшыя высокіх рэзультатаў у службовай дзейнасці;

2. ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспубліке Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і удасканаленне дзейнасці ў сферах барацьбы са злачыннасцю, аховы правапарадку і забеспячэння грамадскай бяспечнасці.
Падставы ўзнагароджанняУ гонар беларускай міліцыі.
Дата заснавання17 мая 2016
Статусуручаецца

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне

Юбілейным медалём будуць узнагароджвацца супрацоўнікі і цывільны персанал органаў унутраных спраў, ваеннаслужачыя (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), а таксама цывільны персанал унутраных войскаў МУС за высокія вынікі ў службовай дзейнасці.

Узнагароды будуць удастойвацца таксама ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС, службовыя асобы дзяржаўных органаў Беларусі і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферы барацьбы са злачыннасцю, аховы правапарадку і забеспячэння грамадскай бяспекі[1].

Зноскі