Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
юбілейны медаль
Юбіле́йны меда́ль «65 год вызвале́ння Рэспу́блікі Белару́сь ад няме́цка-фашы́сцкіх захо́пнікаў» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 4 снежня 2008 г.
Юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Тып | Медаль |
Каму ўручаецца | 1. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны; 2. замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў; |
Падставы ўзнагароджання | У гонар вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі. |
Дата заснавання | 4 снежня 2008 |
Статус | уручаецца |
Старэйшая | Юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» |
Малодшая | юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
Медаль прысуджаецца ў гонар вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
- замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства — удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, якія пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, якія непасрэдна прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў;
- вайскоўцы Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў, дзяржаўныя служачыя і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у героіка-патрыятычнае выхаванне грамадзян Рэспублікі Беларусь, увекавечанне памяці загінуўшых, арганізацыю юбілейных мерапрыемстваў, прысвечаных святу вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)