Юнькаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Ю́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Юнькі.

Юнькаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПастаўскі раён
Уключае54 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрЮнькі
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)1 154
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юнкаўскі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юнкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навасёлкаўскага 1-га сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Варапаеўскага пассавета перададзены 6 населеных пунктаў (Багданова, Жылінскія, Мар’янполле, Мацуры, Пухаўка і Скварцова)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Юнкаўскага сельсавета 50 населеных пунктаў[3]. 17 мая 1985 года ў склад сельсавета з Савіцкага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Агароднікі, Боцьвіны, Весялуха, Гогава, Захараўшчына, Калееўцы, Кубаркі, Курылавічы, Манькавічы, Міхнічы, Мястэчка, Русіны, Савічы і Сарочына)[4]. 27 снежня 1985 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Варапаеўскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (Гаўрылавічы, Каралі, Карпавічы, Лучай, Надазер’е, Равы, Салаўіха і Скварцова)[5]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад сельсавета з Курапольскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (Васіліны-I і Чарэмушнікі Падзісенныя)[6]. 27 верасня 1992 года ў склад Лукашоўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў, наўзамен з Лукашоўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года ў склад сельсавета з Курапольскага сельсавета перададзены 16 населеных пунктаў. У 1990-я гады сельсавет перайменаваны ў Юнькаўскі сельсавет. 26 верасня 2002 года ў склад Курапольскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Шыркаўскага сельсавета (12 вёсак: Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Споры Вялікія, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Шыркі, Яцавічы)[7]. 27 снежня 2019 года скасаваны хутары Белыя і Чыгуначная Казарма[8].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 1052 чалавекі[9], з іх 83,2 % — беларусы, 12,8 % — рускія, 1,5 % — палякі[10]; паводле перапісу 2019 года (56 населеных пунктаў) — 1154 чалавекі[11].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.