Юрый Станіслававіч Тэртэль

начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 18 лістапада 1967, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2018).

Юрый Станіслававіч Тэртэль
начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[d]
з 7 чэрвеня 2018
Нараджэнне18 лістапада 1967(1967-11-18)[1] (56 гадоў)
Адукацыя
Званнепалкоўнік
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія

Нарадзіўся 18 лістапада 1967 года ў в. Прывалкі Гродзенскага раёна ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба. Старэйшы брат — Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 1966). Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым — у Друскеніках.

Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР стаў курсантам Бранскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў СССР і да 2002 года праходзіў службу ў органах унутраных спраў[3].

У 1996 годзе завочна скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3].

У 2002—2009 гадах праходзіў службу на розных пасадах у Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (вайсковая часць 1250)[3]. Са студзеня 2009 года[3] па 7 чэрвеня 2018 года[4] з’яўляўся камандзірам Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў.

7 чэрвеня 2018 года прызначаны начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[5].

Узнагароды

Зноскі

  • а б в г Лукашенко потребовал навести железный порядок в Госинспекции охраны животного и растительного мира
  • Лукашенко согласовал назначение нового начальника Госинспекции охраны животного и растительного мира
  • Указ Президента Республики Беларусь от 7 июня 2018 года № 230 «Об Ю. С. Тертеле»
  • Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 года № 394 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі