Янгон

горад, былая сталіца М’янмы

Янго́н (раней Рангу́н, бірм.: ရန်ကုန်, jàɴɡòʊɴ MLCTS: Rangun) — горад у М’янме, былая сталіца краіны (з 6 лістапада 2005 рэзідэнцыя ўрада перанесена ў Найп’да).

Янгон
ရန်ကုန်
Сцяг
Сцяг
Краіна
Каардынаты
Мэр
Хла М'ін
Заснаваны
Плошча
576 км²
Вышыня цэнтра
15 м
Насельніцтва
5 998 000 чалавек (2010)
Шчыльнасць
7774 чал./км²
Агламерацыя
5 990 318 чалавек
Нацыянальны склад
бірманцы, чын, араканцы, моны, карэны, кітайцы, індусы, англа-бірманцы
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
1, 80, 99
Афіцыйны сайт
Янгон на карце М’янмы
Янгон (М'янма)
Янгон
Янгон (М'янма)
Янгон

Насельніцтва: 6 млн чалавек (2007)

Гісторыя горада

Горад быў заснаваны на месцы монскага паселішча Дагон, узнікненне якога датуецца каля 500 г. н. э. Гэта была невялікая рыбацкая вёска вакол пагады Шведагон. У 1753 г. кароль Алаўнпая заняў Ніжнюю Бірму і пераназваў горад у Горад Рангун, што азначае канец варожасці. Горад перажыў вялікі пажар у 1841 г. і разбурэнні падчас другой англа-бірманскай вайны 1852 г.

Геаграфія

Касмічны здымак наваколляў Янгона

Янгон размешчаны ў Ніжняй М’янме ў зліцця рэк Янгон і Бага прыкладна ў 30 км ад заліва Мартабан.

Клімат

Клімат Янгона паводле класіфікацыі кліматаў Кёпена — трапічны мусонны[1]. З мая па кастрычнік доўжыцца сезон дажджоў, у які выпадае большая частка гадавой нормы ападкаў; у сухі сезон (з лістапада па красавік) колькасць ападкаў мінімальна. У сухі сезон надвор’е спякотнае: сярэдні максімум дасягае +37 °C у красавіку, сярэдні мінімум пры гэтым +24,3 °C.

Клімат Янгона
ПаказчыкСтуЛютСакКраМайЧэрЛіпЖніВерКасЛісСнеГод
Абсалютны максімум, °C37,838,339,441,140,636,733,933,934,435,035,035,641,1
Сярэдні максімум, °C32,234,536,037,033,430,229,729,630,431,532,031,532,3
Сярэдняя тэмпература, °C25,126,928,830,729,227,426,926,927,327,927,225,327,5
Сярэдні мінімум, °C17,919,321,624,325,024,524,124,124,224,222,419,022,6
Абсалютны мінімум, °C12,813,316,120,020,621,721,120,022,221,716,112,812,8
Норма ападкаў, мм527153035475596023682066072 681
Крыніца: World Meteorological Organisation [1]

Гарады-пабрацімы

Выбітныя ўраджэнцы

Зноскі

Спасылкі