Янка Золак

Янка Золак, сапраўднае Антон Міхайлавіч Даніловіч (1 (14) лістапада 1912, в. Лучнікі, Слуцкі павет, цяпер у Слуцкім раёне, Мінская вобласць — 20 снежня 2000, Мілтаўн[en], штат Нью-Джэрсі) — беларускі паэт, журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч.

Янка Золак
Асабістыя звесткі
ПсеўданімыАнтось Вірок, Антось Пясняр, А. Здрок, З. Ажына, К. Асцюк, В, Асцюк, К. Аса, М. Залескі, Н. Авадзень, П. Міранюк, П. Мурашка, Парыцкі, Яз. Дольны, Я. Цікаўны[1][2]
Дата нараджэння1 (14) лістапада 1912
Месца нараджэння
Дата смерці30 снежня 2000(2000-12-30) (88 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціпаэт
Мова твораўбеларуская
Дэбют«На былым балоце» // «Вясна», 1930
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія

Брат (па маці) Алеся Змагара. Скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум (1935). Належаў да творчай арганізацыі «Маладняк», пад час нямецкай акупацыі жыў на Случчыне, працаваў у «Газеце Случчыны». З лета 1944 г. — у эміграцыі. У Заходняй Германіі заснаваў саматужнае выдавецтва «Ніва». У 1950 г. пераехаў у ЗША, пасяліўся ў Нью-Джэрсі. быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады. Заснаваў Беларускае культурна-мастацкае і навуковае таварыства. Адзін з заснавальнікаў і ў 1960—1983 гадах галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка». Выдавец беларускай літаратуры і насценных беларускіх календароў, уладальнік выдавецтва «Адгук» у Саўт-Рыверы. Удзельнік кангрэсаў беларусаў Амерыкі, адзін з кіраўнікоў БККА.

Творчасць

Пачынаў сваю паэтычную дзейнасць на радзіме. У Амерыцы ім напісана вялікая колькасць вершаў, якія можна аб’яднаць у некалькі цыклаў: духоўнае жыццё паэта і атмасфера, якая яго акаляла; роздум над пражытым і перажытым; гісторыя, родная мова, Бацькаўшчына; асэнсаванне пабачанага на Беларусі пасля прыезду на Радзіму праз паўвека. Некалькі разоў напачатку 1990-х прыязджаў на Беларусь, тут у 1996 выйшаў яго паэтычны зборнік «Вятрыска з радзімай краіны».

Акрамя вершаў пісаў апавяданні, аповесці «Бывай, незваротная» і «Т. Д. Ч.», для дзяцей напісаў казку «Бабок». Найбольш значнымі ў мастацкіх адносінах былі аповесці «Віталія», «Ціхі стаў». У 1979—1981 гг. выйшлі два тамы яго «Твораў».

Аўтар успамінаў «Мая сустрэча з Якубам Коласам у 30-я гады», крытычных артыкулаў пра творчасць Масея Сяднёва, Міхася Кавыля, Уладзіміра Клішэвіча, даследавання «На 500-годдзе з дня нараджэння Міколы Гусоўскага» і інш.

Зборнікі

  • «За чужы грэх» (1958)
  • «Агонь душы» (1979)

Крыніцы

Літаратура

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі