101-я Даманавіцкая партызанская брыгада

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

101-я Даманавіцкая партызанская брыгадапартызанская брыгада. Дзейнічала на тэрыторыі Даманавіцкага і Васілевіцкага раёнаў. 18 лістапада 1943 года брыгада (743 партызаны, чатыры атрады) злучылася з часцямі Чырвонай Арміі.

101-я Даманавіцкая партызанская брыгада
Гады існавання1943
Краіна СССР
 Беларуская ССР
ПадпарадкаваннеБеларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць уПалескае партызанскае злучэнне
Тыппартызаны
Функцыязмаганне з акупантамі
Колькасць743 партызаны (18.11.1943)
ДыслакацыяДаманавіцкі, Васілевіцкі раёны
ВойныДругая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры
  • М. А. Чарнавусаў
  • В. М. Мінін

Гісторыя

Партызаны ў красавіку — ліпені 1943 года вялі аперацыі па разгрому нямецкіх гарнізонаў у вёсках Даманавічы, Каплічы, Савічы. 23 жніўня разам з брыгадамі Васілевіцкай імя П. К. Панамарэнкі і 99-й Калінкавіцкай разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Ведрыч. 26 жніўня вывелі са строю чыгуначны ўчастак ГалявіцыКалінкавічы, знішчылі два масты на чыгуначным участку Жлобін — Калінкавічы. У верасні вялі баі з карнікамі каля вёсак Бабовічы і Хутар. 3 і 7 кастрычніка збілі два нямецкія самалёты. У ноч на 18 лістапада разам з часцямі Чырвонай Арміі вызвалілі Васілевічы. 26—29 лістапада навялі праз балоты пераправы, што спрыяла наступленню часцей Чырвонай Арміі.

Склад

Брыгада была створана на базе Даманавіцкага атрада, арганізаванага ў маі 1942 года. Пры фарміраванні брыгады, атрад быў разбуйнены на тры: атрады «За Радзіму», «Мсцівец», імя Чапаева. Пазней быў арганізаваны атрад «Смерць фашызму».

Камандаванне

Камандзіры

  • М. А. Чарнавусаў;
  • В. М. Мінін.

Камісар

  • М. Я. Казлоў.

Начальнікі штаба

  • В. М. Мінін;
  • М. Р. Салавей.

Памяць

У 1975 годзе ў вёсках Даманавічы і Халоднікі Калінкавіцкага раёна ў гонар брыгады былі ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура