113-ы партызанскі полк

113-ы партызанскі полксавецкае партызанскае падраздзяленне створанае ў студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра.

113-ы партызанскі полк
Гады існавання19411944
Краіна СССР
 Беларуская ССР
ПадпарадкаваннеБеларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць уМагілёўскае партызанскае злучэнне
Тыпсавецкія партызаны
Функцыязмаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй
Колькасць920 партызан (30 чэрвеня 1944)
ДыслакацыяБыхаўскі, Бялыніцкі, Клічаўскі, Магілёўскі раёны
ВойныДругая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Вядомыя камандзірыКанстанцін Міхайлавіч Белавусаў[1] і Захар Платонавіч Гапонаў

113-ы партызанскі атрад

У ліпені 1941 года ў Смалявіцкім, потым у Бялыніцкім раёнах пачала фарміраваццаа група на чале з К. М. Белавусавым, да сакавіка 1942 года аформлена ў атрад, які ў ліпені ўвайшоў у Клічаўскі аператыўны цэнтр як 113-ы партызанскі атрад. 27 лістапада 1942 года атрад уключаны ў 6-ю Магілёўскую партызанскую брыгаду, у ліпені 1943 года — асобным атрадам у Магілёўскую (раённую) ваенна-аператыщную групу[2].

Партызаны атрада вялі баі па ачышчэнню і абароне партызанскай зоны ад нямецкіх акупацыйных войск. У студзені 1942—ліпені 1943 гадоў самастойна разам з іншымі атрадамі разграмілі нямецкія гарнізоны і апорныя пункты ў вёсках Вялікія Бялевічы, Прыхабы, Гарадзішча, Цяхцін, Аксенькавічы, Дасовічы, Падзевічы, Пушча. У кастрычніку 1942 года, лютым, маі, ліпені, жніўні 1943 года каля чыгуначнай станцыі Тошчыца падарвалі больш за 730 рэек.

113-ы партызанскі полк

У студзені 1944 года на базе 113-га партызанскага атрада быў сфарміраваны 113-ы партызанскі полк. У маі 1944 года знішчылі 8 аўтамашын, падарвалі эшалон на ўчастку МагілёўШклоў. 20 чэрвеня 1944 года ў аперацыі «Рэйкавая вайна» скоўваў боем часці 60-й рэзервовай мотамеханізаванай дывізіі вермахта, якія размяшчаліся ў в. Гуслішча і Гусянка Магілёўскага раёна.

30 чэрвеня 1944 года полк (920 партызан, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.

Камандзіры

Камісары

  • 3. П. Гапонаў (май 1942—жнівень 1943)
  • Кандзід Фёдаравіч Канавалаў (жнівень—лістапад 1943)
  • Дз. Я. Альховік (студзень—чэрвень 1944)

Начальнікі штаба

  • Васіль Цімафеевіч Някрасаў (май 1942—красавік 1943)
  • Давід Ільіч Фядотаў (красавік—жнівень 1943)
  • Іван Фёдаравіч Хазаў (верасень 1943—чэрвень 1944)

Памяць

У 1967 годзе ў в. Гарадзішча Магілёўскага раёна ў гонар палка пастаўлены абеліск.

Зноскі

Літаратура

  • Партызанскі полк 113-ы // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)