150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча — была створана ў снежні 1943 года ў Капаткевіцкім раёне на базе трох атрадаў вылучаных 125-й Капаткевіцкай партызанскай брыгадай. У снежні 1943 — студзені 1944 ажыццявіла рэйд у Дамачаўскі раён. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Дамачаўскага, Дзівінскага, Целяханскага, Драгічынскага раёнаў БССР і Любэшыўскага раёна Валынскай вобласці. Брыгадзе нададзена імя сакратара Палескага падпольнага абкома КП(б)Б Ф. М. Языковіча, які загінуў у красавіку 1943 года.

150-я партызанская брыгада імя Ф. М. Языковіча
Гады існавання1943—1944
Краіна СССР
 Беларуская ССР
ПадпарадкаваннеБеларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у
Тыппартызаны
Функцыязмаганне з акупантамі
Колькасць541 партызан (сакавік 1944)
ДыслакацыяДамачаўскі, Дзівінскі, Целяханскі, Драгічынскі раёны Брэсцкай вобласці і Любэшыўскі раён Валынскай вобласці
ВойныДругая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзірыВасіль Афанасьевіч Вялігін

Гісторыя

Партызаны разам з іншымі брыгадамі і атрадамі Паўднёвай зоны Брэсцкай вобласці толькі ў лютым — сакавіку 1944 года правялі 27 баёў, удзельнічалі ў абароне партызанскай зоны ў раёне Дняпроўска-Бугскага канала. 30 сакавіка 1944 года брыгада (541 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння брыгада была ўключана ў баявы парадак 160-й дывізіі на ўчастку абароны правага берага Прыпяці ў Любэшыўскім раёне.

Склад

  • 17-ы партызанскі атрад (Капаткевіцкі, створаны ў чэрвені 1943 года з часткі асабовага складу Капаткевіцкага атрада, які дзейнічаў са жніўня 1941 года ў Палескай вобласці);
  • 27-ы партызанскі атрад імя Ленінскага Камсамола;
  • 39-ы партызанскі атрад імя В. Н. Бажэнкі.

Камандаванне

Камандзір

  • Васіль Афанасьевіч Вялігін

Камісар

  • Сяргей Міхайлавіч Падута

Начальнік штаба

  • Мікалай Іосіфавіч Гардзіенка

Літаратура

Спасылкі