25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкіпартызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Жыткавіцкага і Капаткевіцкага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (1473 партызаны, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

25-я партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі
Гады існавання1943—1944
Краіна СССР
 Беларуская ССР
ПадпарадкаваннеБеларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць уМінскае партызанскае злучэнне
Тыппартызаны
Функцыязмаганне з акупантамі
Колькасць1473 партызаны (1 ліпеня 1944)
ДыслакацыяЛюбанскі, Жыткавіцкі і Капаткевіцкі раёны
ВойныДругая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзірыА. І. Далідовіч

Склад

Брыгада была арганізавана на базе атрадаў:

  • атрад А. І. Далідовіча (пазней атрад імя Я. Дз. Гарбачова[1], арганізаваны ў ліпені 1941 года);
  • атрад імя І. І. Чарнышова (пазней імя М. Ф. Сільніцкага, арганізаваны ў красавіку 1942 года);
  • атрад імя Р. І. Плышэўскага (пазней імя Аляксандра Неўскага, арганізаваны ў чэрвені 1942 года);
  • партызанская група К. М. Дзяшкевіча (пазней атрад імя Кутузава).

Таксама ў брыгаду ўваходзілі:

  • атрад імя Кастуся Каліноўскага;
  • атрад «Камсамолец»;
  • атрад Баяніцкі.

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

  • А. Ф. Лескін

Гісторыя

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на камунікацыях СлуцкАсіповічы, ЖыткавічыКалінкавічы і іншых. Атрад Далідовіча 7 лістапада 1941 года ўдзельнічаў у разгроме камендатуры ў Любані, атрад Гарбачова ў сакавіку 1942 — у рэйдзе на тэрыторыі Мінскай, Палескай і Пінскай абласцей, атрады імя Сільніцкага і Аляксандра Неўскага ў лістападзе — снежні 1942 — у знішчэнні чыгуначных мастоў на рэках Пціч і Бобрык. У лютым — сакавіку 1943, студзені — лютым 1944 гадоў, партызаны брыгады вялі баі з карнікамі. 10—13 сакавіка 1943 года разбурылі чыгуначную ветку на ўчастку СтарушкіСосны, 29—30 мая 1943 — на ўчастку Жыткавічы — Старушкі, 11 красавіка 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Сосны Любанскага раёна.

Памяць

На месцы дыслакацыі штаба брыгады, Мінскага падпольнага абкама, і Любанскага РК КП(б)Б на востраве Зыслаў быў створаны мемарыяльны комплекс.

Зноскі

Літаратура