8 біт (камп’ютарная архітэктура)

У камп’ютарнай архітэктуры — цэлы тып лікаў, адрасы памяці, ці іншыя тыпы даных памерам не больш за 8 біт (адзін актэт). Васьмібітныя архітэктуры ЦПП і АЛП, аснаваныя на рэгістрах і шынах дадзенага памеру. 8-біт — таксама назва пакалення камп’ютараў, калі васьмібітныя працэсары былі стандартам.

Васьмібітныя працэсары звычайна ўжываюць 8-разрадную шыну даных і 16-разрадную шыну адрасу, што значыць, што іх адрасная прастора абмежавана 64 КБ; аднак з гэтага правіла бываюць выключэнні.

Першым шырока распаўсюджаным 8-бітным мікрапрацэсарам быў «Intel 8080», які ўжываўся ў шматлікіх аматарскіх камп’ютарах у канцы 1970-х і на пачатку 1980-х гадоў, часта выкарыстоўваючы аперацыйную сістэму CP/M. «Zilog Z80» (сумяшчальны з 8080) і «Motorola 6800» таксама выкарыстоўваліся ў падобных камп’ютарах. Z80 і 8-разрадныя працэсары MOS 6502 мелі папулярнасць у хатніх камп’ютарах і гульнявых кансолях 1970-х і 1980-х. Шматлікія 8-разрадныя працэсары і мікракантролеры палягаюць у аснове сучасных убудаваных сістэм.

Спіс васьмібітных працэсараў

  • Freescale (Motorola)
    • Freescale 68HC08
    • Freescale 68HC11
  • Intel
    • Intel 8008 (красавік 1972 года)
    • Intel 8080 (праграмна сумяшчальны з 8008) (1974 год)
    • Intel 8085 (сумяшчальны з 8080) (1976 год)
    • Intel 8051 (мікракантролер, з асобнай памяццю каманд і даных) (1980 год)
  • Infineon
    • XC800 family (сямейства мікракантролераў, заснаваных на 8051) (2005 год)
  • RCA
    • RCA 1802(CDP 1802)([1976 год])
  • Zilog
    • Zilog Z80 (сумяшчальны з 8080) (1976 год)
    • Zilog Z180 (сумяшчальны з Z80) (1986 год)
    • Zilog Z8 (сямейства мікракантролераў, з асобнай памяццю каманд і даных) (1979 год)
    • Zilog eZ80 (сумяшчальны з Z80)
  • Motorola
    • Motorola 6800 (1974 год)
    • Motorola 6803 (1974 год)
    • Motorola 6809 (часткова сумяшчальны з 6800) (1977 год)
  • MOS Technology
    • MOS Technology 6501 (1975 год)
    • MOS Technology 6502 (1975 год)
    • MOS Technology 65CE02
    • MOS Technology 6507
    • MOS Technology 6508
    • MOS Technology 6509
    • MOS Technology 6510
    • MOS Technology 8502
  • Western Design Center
    • WDC 65C02 (часткова сумяшчальны з 6502 (выпраўлены памылкі), тэхналогія КМОП) (1978 год)
  • Microchip Technology (сямейства мікракантролераў PIC)
    • Microchip PIC10
    • Microchip PIC12
    • Microchip PIC16
    • Microchip PIC18
  • Ricoh
    • Ricoh 2A03 (заснаваны на MOS 6502, спецыяльна для NES) (1982 год)
  • Signetics
    • Signetics 2650 (1975 год)
  • іншыя
    • Atmel AVR — сямейства мікракантролераў (1996 год)
    • Hudson Soft HuC6280 (заснаваны на WDC 65C02)
    • NEC 78K0[1] — сямейства мікракантролераў

Зноскі