ABB

ABB (Asea Brown Boveri Ltd.) — шведска-швейцарская кампанія, якая спецыялізуецца ў вобласці электратэхнікі, энергетычнага машынабудавання і інфармацыйных тэхналогій. Кампанія заснавана ў 1988 годзе зліццём шведскай кампаніі ASEA і швейцарскай Brown, Boveri & Cie. Офісы канцэрна прадстаўлены ў больш чым 100 краінах свету. Вытворчыя магутнасці размяшчаюцца на тэрыторыі Германіі, Швейцарыі, Швецыі, Італіі, Францыі, Расіі, Чэхіі, Партугаліі, Бразіліі, Фінляндыі, Эстоніі, Украіны, Беларусі і г.д.

Asea Brown Boveri Ltd
ТыпПублічная кампанія
Лістынг на біржыSSE: ABB, SWX: ABBN
Заснаванне1988
ASEA — 1883
Размяшчэнне Швейцарыя: Цюрых
Ключавыя постаціДжозеф Хоган (генеральны дырэктар)
Галінаробататэхніка[d] і электратэхніка
ПрадукцыяВысакавольтны выключальнік
Уласны капітал
  • 15,6 млрд $ (31 снежня 2021)[2]
Абарот $38 млрд (2011 год)
Аперацыйны прыбытак
  • 5,72 млрд $ (31 снежня 2021)[2]
Чысты прыбытак $3,118 млрд (2008 год)
Актывы
  • 40,3 млрд $ (31 снежня 2021)[2]
Капіталізацыя
  • 51,6 млрд $ (15 ліпеня 2022)[3]
Колькасць супрацоўнікаў130 000 чалавек (2011 год) [1]
Даччыныя кампанііABB[d], ABB (United Kingdom)[d], ABB (United States)[d], ABB (Germany)[d], ABB (Norway)[d], ABB (Canada)[d], ABB (Japan)[d], ABB[d], Niessen[d][4], Cylon Controls Ltd.[d], ABB Oy[d] і Österreichische Brown, Boveri Werke[d]
Сайтwww.abb.com

Сыход з рынку Расіі

21 ліпеня 2022 года кампанія заявіла, што сыходзіць з Расіі ў выніку вайны ва Украіне і звязаных з ёй міжнародных санкцый супраць Расіі і Беларусі. На Расію прыпадае толькі адзін ці два працэнты ад агульнага гадавога аб'ёму продажаў ABB, і рашэнне аб выхадзе будзе мець меркаваныя фінансавыя наступствы ў другім квартале ў памеры каля 57 млн. долараў ЗША, падлічыла група. Раней кампанія спыніла прымаць новыя заказы ў Расіі, але да цяперашняга моманту працягвала выконваць невялікую колькасць існуючых дагаворных абяцанняў з мясцовымі кліентамі, якія не супярэчаць прынятым супраць РФ санкцыям[5].

Зноскі

  • https://new.abb.com/docs/librariesprovider7/documentacion-clientes/presentaci%C3%B3n-abb-en-espa%C3%B1a-2018-es.pdf
  • Swedish engineering giant ABB to quit Russia over Ukraine (англ.). The Local.se (21 ліпеня 2022). Праверана 24 ліпеня 2022.
  • Літаратура

    • ABB (2005): The Dormann Letters, Jürgen Dormann/ABB Group, Zurich
    • Bélanger, Jacques et al. (2001): Being local worldwide: ABB and the challenge of global management, Cornell University Press, New York. ISBN 0-8014-3650-8
    • Kevin Barham, Claudia Heimer (1998): ABB: the dancing giant — creating the globally connected corporation. Financial Times, London. ISBN 0-273-62861-5

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)