BAFTA (прэмія, 2019)

72-я цырымонія прысуджэння прэміі BAFTA за дасягненні ў вобласці брытанскага і міжнароднага кінематографа за 2018 год адбылася 10 лютага 2019 года ў канцэртнай зале Альберт-хол у Лондане.

72-я прэмія BAFTA
англ.: 72nd British Academy Film Awards
Агульныя звесткі
Дата10 лютага 2019 года
МесцаАльберт-хол, Лондан, Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
ВядучыДжаана Ламлі
Узнагароды
Найбольш узнагарод«Фаварытка» (7)
Найбольш намінацый«Фаварытка» (12)
Афіцыйны сайт акадэміі (англ.)
← 71-я цырымонія73-я цырымонія→

Вядучай цырымоніі другі год запар выступіла актрыса Джаана Ламлі[1]. Намінанты былі абвешчаны 9 студзеня 2019 года. Лідарства па колькасці намінацый атрымаў фільм «Фаварытка», адзначаны адразу ў 12 катэгорыях[2][3]. Цырымонія прысуджэння прэміі адбылася праз месяц — 10 лютага. Найлепшым фільмам і пераможцай яшчэ ў трох намінацыях была прызнана карціна Альфонса Куарона «Рома», найбольшую ж колькасць узнагарод, а менавіта 7, атрымала стужка Ёргаса Ланцімаса «Фаварытка»[4].

Узнагароды

КатэгорыяПераможцаСп.
Найлепшы фільм[en]«Рома» (рэж. Альфонса Куарон)[5]
Выдатны брытанскі фільм[en]«Фаварытка» (рэж. Ёргас Ланцімас)
Найлепшая рэжысура[en]Альфонса Куарон — «Рома»
Найлепшы акцёр першага плана[en]Рамі Малек — «Багемская рапсодыя»
Найлепшая актрыса першага плана[en]Алівія Колман — «Фаварытка»

Статыстыка па лаўрэатах і намінантах

ФільмНамінацыйУзнагарод
«Фаварытка»127
«Рома»74
«Багемская рапсодыя»2
«Зорка нарадзілася»1
«Першы чалавек»
«Улада»61
«Чорны кланавец»51
«Зялёная кніга»41
«Халодная вайна»
«Марыя — каралева Шатландыі»3
«Мэры Попінс вяртаецца»
«Стэн і Олі»
«Ці зможаце Вы мяне прабачыць?»
«Звер»21
«Востраў сабак»
«Калі б Біл-стрыт магла загаварыць»
«Маккуін»
«Фантастычныя істоты: Злачынствы Грындэльвальда»

Зноскі

Спасылкі