BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы — сістэма раманізацыі (запісу лацінскім пісьмом) беларускага кірылічнага тэксту, распрацаваная супольна ў Радзе па геаграфічных назвах ЗША (BGN, United States Board on Geographic Names) і ў Пастаянным камітэце па геаграфічных назвах для брытанскага афіцыйнага выкарыстання (PCGN, Permanent Committee on Geographical Names for British Official Use).

Гэтая раманізацыя для беларускай мовы — частка шырэйшага збору сістэм раманізацыі BGN/PCGN, які ўлучае метады для 29 розных моваў. Частка, якая тычыцца беларускай мовы, была супольна ўхвалена гэтымі арганізацыямі ў сваім сённяшнім выглядзе ў 1979. Мяркуецца, што сістэма BGN/PCGN адносна прасцейшая ў вымаўленні і інтуіцыйна лепей зразумелая для англамоўнага чытача, чым іншыя сістэмы раманізацыі. Сістэма выкарыстоўваецца ў англамоўнай картаграфічнай і падобнай прадукцыі (напр., геаграфічныя базы дадзеных).

У гэтай сістэме ўжываюцца толькі базавы лацінскі алфавіт (няпоўны) і знакі пунктуацыі. Ніякія дыякрытычныя знакі ці незвычайныя літары не патрабуюцца, хоць існуе неабавязковае правіла ўжывання знаку інтэрпункцыі «·» дзеля пазбягання неадназначнасцяў.

BGN/PCGN раманізацыя беларускай мовы (1979)
Беларуская літараРаманізацыяЗаўвагіПрыклады
А (а)A (a)Антон = Anton
Вілейка = Vilyeyka
Б (б)B (b)Брэст = Brest
Дубна = Dubna
В (в)V (v)Віцебск = Vitsyebsk
Асіповічы = Asipovichy
Г (г)H (h)Гродна = Hrodna
Брагін = Brahin
Д (д)D (d)Добруш = Dobrush
Ліда = Lida
Е (е)Ye (ye)Гомель = Homyel’
Беліца = Byelitsa
Ё (ё)Yo (yo)Ёдкавічы = Yodkavichy
Нёман = Nyoman
Ж (ж)Zh (zh)Жлобін = Zhlobin
Ружаны = Ruzhany
З (з)Z (z)Зоя = Zoya
князь = knyaz
І (і)I (i)Ігнат = Ihnat
Мінск = Minsk
Й (й)Y (y)Пасля рэформы правапісу ў 2008 гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў.Йосель = Yosyel’
Койданава = Koydanava
К (к)K (k)Крапіўна = Krapiwna
Менск = Myensk
Л (л)L (l)Лаўна = Lawna
Лёсік = Lyosik
Купала = Kupala
Вілейка = Vilyeyka
Міхал = Mikhal
Вільня = Vil’nya
Лепель = Lyepyel
М (м)M (m)Магілёў = Mahilyow
Няміга = Nyamiha
Н (н)N (n)Наваградак = Navahradak
Баранавічы = Baranavichy
О (о)O (o)Орша = Orsha
Востраў = Vostraw
П (п)P (p)Пінск = Pinsk
Дняпро = Dnyapro
Р (р)R (r)Рагачоў = Rahachow
Сураж = Surazh
С (с)S (s)Смаляны = Smalyany
Арэса = Aresa
Рось = Ros
Т (т)T (t)Талачын = Talachyn
Масты = Masty
У (у)U (u)Уладзімір = Uladzimir
Бабруйск = Babruysk
Ў (ў)W (w)Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але такі запіс можа сустрэцца ў тэкстах, аформленых паводле альтэрнатыўных правапісаў.Быхаў = Bykhaw
Воўпа = Vowpa
Іўе = Iwye
Ф (ф)F (f)Фолюш = Folyush
фортка = fortka
Х (х)Kh (kh)Хатынь = Khatyn’
Быхаў = Bykhaw
Ц (ц)Ts (ts)Ганцавічы = Hantsavichy
Стоўбцы = Stowbtsy
цьмяны = ts’ myany
мясцовы = myastsovy
Астравец = Astravyets
Прыпяць = Prypyats
Ч (ч)Ch (ch)Чэрыкаў = Cherykaw
Шчара = Shchara
Нарач = Narach
Ш (ш)Sh (sh)Шклоў = Shklow
Ашмяны = Ashmyany
Ы (ы)Y (y)Звычайна, беларускія імёны не пачынаюцца з гэтай літары, але яна можа сустрэцца ў такой пазіцыі ў беларускім запісе іншаземных імён.Ыттык-Кёль = Yttyk-Kyol’
Кобрын = Kobryn
Солы = Soly
Ь (ь)Гэтая літара не сустракаецца ў пачатках беларускіх словаў.Копысь = Kopys
рунь = run
Э (э)E (e)Эйсманты = Eysmanty
Крэва = Kreva
Ю (ю)Yu (yu)Юры = Yury
уюн = uyun
Я (я)Ya (ya)Язэп = Yazep
Івянец = Ivyanyets
’’Гэты знак выкарыстоўваецца дзеля азначэння палаталізацыі, і не ўваходзіць у стандартны алфавіт.зезд = z’’yezd
Зг (зг)Z∙h (z∙h)Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Кг (кг)K∙h (k∙h)Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Сг (сг)S∙h (s∙h)Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Тс (тс)T∙s (t∙s)Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Цг (цг)ts∙h (ts∙h)Карыстанне гэтым дыграфам неабавязковае.
Ґ (ґ)G (g)Гэтая літара састарэлая.

Літаратура

  • United States Board on Geographic Names Foreign Names Committee Staff, 1994. Romanization Systems and Roman-Script Spelling Conventions, p. 23.