Bentley

Bentley Motors Ltd. — брытанская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў класа «люкс» пад маркай Bentley. У цяперашні час уваходзіць у склад германскага канцэрна Volkswagen AG.

Bentley
англ.: Bentley
Тыпpublic limited company[d]
Заснаванне18 студзеня 1919
ЗаснавальнікіW. O. Bentley[d]
Размяшчэнне
Галінааўтамабільная прамысловасць
Прадукцыялегкавы аўтамабіль
Матчына кампаніяVolkswagen Group
Сайтbentleymotors.com (англ.)

Гісторыя

Гісторыя маркі Bentley пачалася 18 студзеня 1919 года, калі Уолтэр Оўэн Бэнтлі (Walter Owen Bentley), сумесна з Ф. Барджэсам і Г. Варлеем распрацавалі свой першы аўтамабіль.

У 1922 машыны «Bentley» выйгралі камандны прыз у гонках Tourist Trophy, а год праз адзін з прадстаўнікоў гэтай хвалебнай серыі фінішаваў чацвёртым у Le Mans.

У канцы 30-тых гадоў Bentley выпусціла сваю самую прэстыжную мадэль — 8L. Яна стала апошняй для маркі як незалежнай.

У сакавіку 2021 года быў выраблены 200-тысячны аўтамабіль маркі[1].

Вытворчасць

Завод маркі ў Кру  (англ.), таксама вядомы як Pyms Lane, размешчаны ў англійскім графстве Чэшыр. Пабудаваны ў 1938 годзе, і першапачаткова прызначаўся для вытворчасці рухавікоў і кампанентаў авіяцыйнай тэхнікі. Перанос выпуску аўтамабіляў з завода ў Дэрбі ў Кру адбыўся пасля Другой сусветнай вайны і пачаўся з Bentley Mark VI.

Пачатак дзейнасці1938 (выпуск аўтамабіляў з 1945)
ЛакацыяКру, графства Чэшыр, Вялікабрытанія
Агульная плошча521 000 кв. м., з якіх 167 000 выкарыстоўваюцца для вытворчасці
Колькасць супрацоўнікаў3500
Вытворчая магутнасць85 аўтамабіляў у дзень
ПрадукцыяContinental GT, Flyyng Spur, Bentayga

Мадэлі

Зноскі

Спасылкі